Міжнародная праваабарончая арганізацыя "Amnesty International" прызнала вязьнем сумленьня маладзёвага актывіста Мікіту Сасіма

2006 2006-05-25T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Яшчэ напярэдадні вынясеньня рашэньня судом горада Баранавічы і Баранавіцкага раёна па крымінальнай справе Мікіты Сасіма, "Amnesty International" заяўляла, што калі моладзевы актывіст будзе асуджаны, то яго прызнаюць вязьнем сумленьня.

Мікіта Сасім быў затрыманы ў Менску 14 сакавіка. Яму інкрымінавалася парушэньне арт. 435 КК РБ - ухіленьне ад прызыву на вайсковую службу. 12 траўня ён быў асуджаны да трох месяцаў арышту. Паколькі да суда ён два месяцы знаходзіўся ў сьледчым ізалятары ў Баранавічах, то ў зняволеньні яму заставалася правесьці яшчэ адзін месяц.

"Amnesty International " заявіла, што Мікіта Сасім быў затрыманы "выключна за мірнае выкарыстаньне права на свабоду выказваньня, асацыяцыі і сходу".

На пачатку траўня "Amnesty International " прызнала вязьнямі сумленьня арыштаваных апазыцыйных лідэраў Аляксандра Бухвостава, Вінцука Вячорку, Дзмітрыя Дашкевіча, Сяргея Калякіна і Аляксандра Мілінкевіча. Раней арганізацыя прызнавала вязьнямі сумленьня Аляксандра Васільева, Валерыя Леванеўскага, Андрэя Клімава, Мікалая Статкевіча, Паўла Севярынца, Міхаіла Марыніча, Юрыя Бандажэўскага і іншых беларускіх палітыкаў, паведаміла Радыё Свабода.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international