viasna on patreon

У Салігорску судзілі “маўклівых рэвалюцыянераў”

2011 2011-07-14T15:13:25+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/shyla-ivan.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Іван Шыла каля свайго дому

Іван Шыла каля свайго дому

Раніцай 14 ліпеня Салігорскі суд пачаў разглядаць адміністратыўныя справы затрыманых учора ўдзельнікаў маўклівай акцыі пратэсту Івана Шылы і Андуся Тычыны, а таксама прадпрымальніка Алега Бахты.

Як паведаміў карэспандэнт saligorsk.org з судовай залі, Андрэй Тычына быў абвінавачаны ў лаянцы матам па артыкуле 17.1 (дробнае хуліганства). Суддзя Рабы пакараў яго 9-цю суткамі адміністратыўнага арышту. Варта адзначыць, што моладзевы актывіст ужо адбыў 13-суткавы арышт за ўдзел у маўклівай акцыі пратэсту 29 чэрвеня і быў вызвалены менш чым за суткі да новага затрымання.

Суд над затрыманым учора маладафронтаўцам Іванам Шыла перанесены на раніцу 15 ліпеня ў сувязі з патрабаваннем маладзёна прадаставіць яму адваката. Справу будзе разглядаць суддзя Бураўцоў.

Яшчэ аднаго "маўклівага рэвалюцыянера", прадпрымальніка Алега Бахту суддзя Ягор Барысенка пакараў штрафам ў 10 базавых велічынь (350 тысяч беларускіх рублёў). Прадпрымальніка, як і астатніх затрыманых, супрацоўнікі салігорскай міліцыі абвінавацілі ў лаянцы мацюкамі.  

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства