viasna on patreon

Справы па ліквідацыі грамадскіх аб’яднаняў ўзбуджаюцца і прыпыняюцца па загадзе. Пра гэта гаварылася на грамадскіх слуханнях па праблеме ліквідацыі, рэгістрацыі і перарэгістрацыі грамадскіх аб’яднанняў, якія прайшлі 26 траўня ў Мінску.

2003 2003-05-26T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

26 траўня ў г. Мінску адбыліся грамадскія слуханні па праблеме ліквідацыі, рэгістрацыі і перарэгістрацыі грамадскіх аб’яднанняў, у якіх прынялі ўдзел прадстаўнікі шматлікіх грамадскіх аб’яднанняў, Міністэрства юстыцыі, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу РБ, офісу АБСЕ, СМІ. Нягледзячы на тое, што запрашэнні атрымалі кожны з сяброў Камісіі па рэгістрацы і перарэгістрацыі грамадскімх аб’яднанняў, ніхто з іх на слуханні не прыйшоў.

Падчас слуханняў было абмеркаванае заканадаўства, якое рэгулюе пытанні рэгістрацыі грамадскіх аб’яднаняў і праблемы, звязаныя з гэтым. Асаблівыя нараканні прадстаўнікоў грамадскіх аб’яднанняў выклікала тое, што рашэнні камісіі, якая прымае канчатковае рашэнне па рэгістрацыі (нерэгістрацыі) грамадскіх арганізацыяў, фактычна немагчыма абскардзіць у судовым парадку, рашэнні яна прымае негалосна.

Начальнік Упраўлення грамадскіх аб’яднанняў Міністэрства юстыцыі М. Сухінін назваў заканадаўства, якое рэгулюе парадак рэгістрацыі грамадскіх аб’яднанняў, адпавядаючым нормам Канстытуцыі, міжнародны актам у галіне правоў чалавека, ратыфікаванымі Рэспублікай Беларусь. М. Сухінін сказаў, што ў ліквідацыі грамадскіх аб’яднанняў ніякай палітыкі няма, і тое, што адначасова ліквідуюцца чатыры аб’яднанні – проста сцёк абставінаў.

Падчас слуханняў выкрыўся цікавы факт. Дэпутат Валеры Фралоў паведаміў, што ён звяртаўся з лістом да міністра юстыцыі па пытанні закрыцця чатырох аб’яднанняў і атрымаў адказ, датаваны 21 траўня і падпісаны намеснікам міністра юстыцыі А. Краўцовым, у якім напісана наступнае: “Па ўказанні Міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь вытворчасць па ліквідацыі ўказаных грамадскіх аб’яднанняў у Гомельскім, Брэсцкім і Гродненскім абласных судах прыпыненае. Матэрыялы запатрабаваныя Міністэрствам юстыцыі дзеля вывучэння”. У той жа час прадстаўнік Гомельскага абласнога грамадскага аб’яднання “Грамадзянскія ініцыятывы” сказаў, што 23 траўня ў Гомелі адбылося судовае паседжанне, на якім слухалася справа па ліквідацыі дадзенага аб’яднання. Дадзеная сітуацыя можа тлумачыцца наступным чынам: дадзеныя справы ўдбуджаюцца па загадзе і па загадзе ж прыпыняюцца.

Па выніках слуханняў была прынятая рэзалюцыя, галоўная ідэя якоў заключаецца ў тым, што прадстаўнікі “трэцяга сектару” спадзяюцца бачыць Міністэрства юстыцыі не як караючы орган, а разглядаюць шырокія магчымасці дзеля супрацоўніцтва.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства