Магілёўскія амапаўцы збілі гледача байк-фэста

2011 2011-06-06T17:03:04+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/babrujsk-amap.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Не паспеў яшчэ сцішыцца скандал з газам “чаромха”, якім прапаршчык Рэцікаў “пачаставаў” пяцігадовага малога на футбольным матчы ў Бабруйску, а магілёўскія амапаўцы працягваюць “працаваць” у сваім стылі.

На выходных пад Бабруйскам праходзіў байк-фестываль, на якім ахову правапарадку мусілі забяспечваць супрацоўнікі магілёўскага АМАПа. Падчас музычнага канцэрта адзін малады хлопец, які стаяў побач з міліцыянтамі, пачаў махаць рукамі пад музыку. У гэты час адзін з “амапаўцаў” азірнуўся і ўбачыў што маладзён маша рукамі. Мабыць, ён нешта няправільна зразумеў, але, без высвятленняў што і як, міліцыянт адразу ўдарыў хлопца ў жывот. Яму на падмогу падбеглі яшчэ два міліцыянты, і маладзёна пацягнулі ў аўтазак. Сведкамі гэтаму сталі некалькі дзесяткаў чалавек, якія стаялі побач.

У машыне хлопец прабыў даволі доўга, а калі выйшаў, выглядаў вельмі кепска і меў запалоханы выгляд. Распавядаць, што адбылося ў аўтазаку, бабруйчанін адмовіўся, і сыйшоў дахаты.

Сябры гэтага хлопца мяркуюць, што ў аўтазаку “амапаўцы” яшчэ “дадалі” яму, бо маладзён пачуваў сябе вельмі блага нават на наступны дзень і адмаўляўся размаўляць аб тым, што адбылося.   

“Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства