Суд у Бабруйску апраўдаў грамадзкіх актывістаў Мікіту Быцэнку, Юрыя Сьветлакова і Аляксея Радомскага

2006 2006-05-10T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як паведаміў партал www.belngo.info, хлопцы мелі намер паехаць ў Менск на Чарнобыльскі шлях, але былі прэвэнтыўна затрыманыя міліцыяй 26 красавіка па абвінавачваньні ў антыграмадзкіх паводзінах, і ноч з 26 на 27 красавіка правялі ў сьледчым ізалятары.

Судовае разбіральніцтва, якое расьцягнулася на восем дзён, было звершана 3 траўня ў пяць хвілін: судзьдзя зачыніла справу за недастатковасьцю ўлік. Справа ў тым, што міліцыянты так і не змаглі забясьпечыць усёй заяўленай імі колькасьці сьведкаў "антыграмадзкіх паводзінаў" хлапцоў. Суд зьбіраўся чатыры разы, але відавочцаў злачынства, акрамя міліцыянтаў, якія затрымлівалі актывістаў, так і не дачакаліся.

Юрый Сьветлакоў, адзін з апраўданых, заўважыў: "Вельмі нечакана, але прыемна, што ўсё ж справядлівасьць перамагла. Магчыма, на такое рашэньне паўплывала прысутнасьць прадстаўнікоў недзяржаўнай гарадзкой газэты "Бабруйскі кур'ер" на ўсіх судовых паседжаньнях".

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international