viasna on patreon

Юры Хадыка накіраваў скаргу ў Мінскі гарадзкі суд на рашэнне суда Савецкага раёну сталіцы, згодна з якім ён пакараны на 15 сутак арышту.

2003 2003-05-21T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

21 траўня Юры Хадыка накіраваў скаргу на імя старшыні Мінскага гарадзкога суда на пастанову па справе аб адміністратыўным правапарушэнні. У скарзе Ю. Хадыка ўказвае: “12 мая 2003 г. пастановай суда Савецкага р-на г. Мінска я, Хадыка Ю.В., быў прызнаны вінаватым у парушэнні ч.2 арт. 167.1 КаАП Рэспублікі Беларусь і падвергнуты адміністратыўнаму спагнанню ў выглядзе адміністратыўнага арышту тэрмінам 15 сутак...

...З вынесенай пастановай я не згодны, лічу яе незаконай і парушаючай мае правы.
Так, згодна з ч. 2 арт. 247 КаАП Рэспублікі Беларусь пры разглядзе справаў аб адміністратыўных правапарушэннях, якія прадугледжаныя арт. 167.1 КаАП Рэспублікі Беларусь, прысутнасць асобы, якая прыцягваецца да адміністратыўнай адказнасці абавязковая.
Згодна з п.7 Пастановы Пленума Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь ад 25 сакавіка 1999 г. № 1, суддзям належыць мець на ўвазе, што разгляд справы аб адміністратыўным правапарушэнні ў прысутнасці асобы, якая прыцягваецца да адміністратыўнай адказнасці, стварае дадатковую гарантыю для яго правільнага і аб’ектыўнага разрашэння. Справа можа быць разгледжана ў адсутнасці асобы, якая прыцягваецца да адказнасці толькі ў выпадках прадугледжаных у ч.1 арт. 247 КаАП Рэспублікі Беларусь.
Пры разглядзе справаў, указаных в ч. 2 арт. 247 КаАП Рэспублікі Беларусь, прысутнасць асобы, якая прыцягваецца да адказнасці, абавязкова. Невыкананне гэтага патрабавання з’яўляецца падставай да адмены пастановы.
Акрамя таго, суд вынесенай ў маю адсутнасць пастановай пазбавіў мяне права на абарону, магчымасці прадставіць суду свае доказы, заявіць хадайніцтвы аб допыце ў судзе сведак, магчымасці прадставіць тлумачэнні, магчымасці карыстацца іншымі правамі асобы прадугледжанымі арт. 247 КаАП Рэспублікі Беларусь.
Згодна з п. 4 Пастановы Пленума Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь ад 25.03.1999 г. № 1 пры разглядзе справы суддзя абавязаны прымаць меры да забеспячэння правоў асобы, якая прыцягваецца да адміністратыўнай адказнасці (арт.247 КаАП). Згодна з п.5 Пастановы парушэнне права асобы, якая прыцягваецца да адміністратыўнай адказнасці, на абарону можа служыць падставай для адмены пастановы.
У сувязі з вышэйуказаным, кіруючыся арт. 266, 274 КаАП Рэспублікі Беларусь я прашу:

1. Запатрабаваць з суда Савецкага р-на г. Мінска матэрыялы маёй адміністратыўнай справы і правесці іх праверку.
2. Адмяніць пастанову суда Савецкага р-на г. Мінска па справе аб адміністратыўным правапарушэнні ад 12.05.2003 г. і накіраваць справу на новы разгляд”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства