viasna on patreon

Праваабарончая служба "Зубра" далучаецца да шматлікіх пажаданняў і цёплых словаў для калегаў з "Вясноўскага" цэнтру

2006 2006-04-26T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

З Днём народзінаў, адважная "Вясна"!

З дзесяцігоддзем, шаноўныя праваабаронцы і супрацоўнікі "Вясноўскага" цэнтру!
Прыміце шчырыя віншаванні і падзяку за вашую актыўную дзейнасць, адданасць і дапамогу ў справе абароны правоў чалавека ў Беларусі!

Праваабарончая служба "Зубра" далучаецца да шматлікіх пажаданняў і цёплых словаў для калегаў з "Вясноўскага" цэнтру і зыча заставацца такімі ж уважлівымі да ўсіх грамадзянаў нашай краіны, такімі ж настойлівымі і мужнымі ў абароне правоў чалавека і дэмакратычных падмуркаў Беларусі.

Паважаныя праваабаронцы, моцнага вам здароўя і джынсавага настрою!
Агромісты дзякуй за салідарнасць і супрацоўніцтва!

Будзем разам і Беларусь стане вольнай!

Праваабарончая служба "Зубра"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства