viasna on patreon

Вечаровыя затрыманьні ў Полацку

2011 2011-04-25T21:20:43+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kaliesnikviktar.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Віктар Калеснік, актывіст “Свабоднага рэгіёну”

Віктар Калеснік, актывіст “Свабоднага рэгіёну”

У Полацку пасьля 20 гадзін вечара міліцыя затрымала актывіста выбарчага штабу Андрэя Саннікава Віктара Калесніка і Аляксандра Калінцава. Іх адразу ж даставілі ў гарадскі аддзел унутраных спраў.

Як перадаюць па тэлефоне мясцовыя праваабаронцы, сябры зайшлі ў летнюю кавярню каб выпіць кавы,  аднак  адразу ж былі затрыманыя. Віктар Калеснік паспеў перадаць па тэлефоне, што міліцыянты абвінвацілі іх у дробным хуліганстве і зараз складаюць пратаколы аб адміністратыўным правапарушэньні.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства