viasna on patreon

Антон Кішкурна, якому супрацоўнікі міліцыі пры затрыманні зламалі руку, аштрафаваны на 10 базавых адзінак за “непадпарадаванне супрацоўніам міліцыі”.

2003 2003-05-16T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

13 траўня ў судзе Савецкага раёна г. Мінска завершыўся разгляд адміністратыўнай справы Антона Кішкурны – сына кіраўніка Мінскай гарадзкой рады Партыі БНФ, які абвінавачваўся ў параушэнні арт. 166 Кодэкса аб адміністратыўных правапарушэннях РБ – непадпарадкаванне партабаванням супрацоўнікаў міліцыі. Нагадаем, што А. Кішкурна быў затрыманы 26 сакавіка каля будынка суда Савецкага райна, дзе адбываўся суд над ягоным бацькам – адным з арганізатараў святкавання Дня Волі ў Мінску. Маладоа чалавека міліцыянты выцягнулі з аўтамабіля бацькі, пры гэтым разбілі твар і зламалі правую руку. Па словах супрацоўнікаў міліцыі, А. Кішкурна адмовіўся прадставіць дакументы. Адвакат Сяргей Цурко, які прадстаўляў інтарэсы А. Кішкурны ў судзе, сказаў, што яны збіраюцца абскарджваць рашэнне суда ў пракуратуры Савецкага раёну і дабівацца ўзбуджэння крымінальнай справы ў адносінах да намесніка начальніка РУУС Савецкага райна Яўгена Гурэнкова ў сувязі з нанясеннем цяжкіх цялесных пашкоджанняў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства