На Кастрычніцкай плошчы адбыўся флэш-моб у знак салідарнасьці з удзельнікамі намётавага гарадку

2006 2006-04-24T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

23 красавіка дзясяткі маладых людзей прыйшлі на Кастрычніцкую плошчу, каб прыгадаць падзеі месячнай даўніны. Менавіта месяц таму супрацоўнікі міліцыі зруйнавалі намётавы лягер, былі затрыманыя сотні чалавек.

Маладыя людзі прыйшлі на плошчу, каб дакрануцца далонямі да зямлі. Яны кажуць, што такім чынам яны выказваюць салідарнасьць з тымі, хто сядзеў у турмах, хто быў зьбіты, звольнены з працы ці выключаны з вучобы. Сюды прыйшлі бацькі з маленькімі дзецьмі, дзеці таксама, гледзячы на бацькоў, дакрануліся далонямі да зямлі.

На плошчы ў час акцыі было шмат байцоў спэцназу, але ніводнага чалавека не затрымалі, паведаміла радыё Свабода. Тым часам на сайт прэс-службы Хартыя-97 прыйшоў ліст, у якім сьведка падзеяў сьцвярджае, што ён быў затрыманы пасьля акцыі і яшчэ 7 чалавек. Сярод затрыманых, па зьвестках ПЦ "Вясна" быў Абраменка Мікіта.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international