viasna on patreon

22 красавіка раніцай у Магілёве быў арыштаваны вядомы грамадзкі актывіст Зьміцер Салаўёў

2006 2006-04-24T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Грамадзкі актывіст і ўдзельнік намётавага лагеру Зьміцер Салаўёў кіраваўся ў бліжэйшую ад дому краму, калі раптам яго спынілі двое міліцыянтаў, якія, як выглядае, сачылі за домам апазыцыянэра. На спадара Салаўёва ў пастарунку склалі пратакол паводле 156-га артыкулу КаАП, які карыстаецца вялікай папулярнасьцю ў дзяржаўных парушальнікаў закону.

Зьміцер ужо адседзеў 15 сутак у Менску на падставе такіх жа самых абвінавачаньняў. І вось па вяртаньні ў Магілёў ён, паводле вэрсіі адзіных сьведкаў затрыманьня - міліцыянтаў - ізноў "лаяўся і размахваў рукамі".

Сп. Салаўёў пасьпеў патэлефанаваць жонцы. Дазнаўшыся ад яе пра здарэньне, прыёмнік-разьмеркавальнік наведаў дырэктар ГА "Магілёўскі праваабарончы цэнтар" Уладзімер Краўчанка. Яму заявілі, што "справу" затрыманага суд разгледзіць толькі ў панядзелак, а пакуль арыштаваны пасядзіць у камэры "па пратаколу". Ад наведвальніка не прынялі для Зьміцера Салаўёва цёплых рэчаў і коўдры, аднак чародны па прыёмніку пагадзіўся ўзяць для арыштаванага мінэральную ваду, цыгарэты і сок.

За дзень да гэтага Зьміцер Салаўёў вярнуўся з Менску, дзе ўдзельнічаў у паседжаньні Рэспубліканскага штабу па арганізацыі Дня нацыянальнай жалобы з нагоды 20-й гадавіны Чарнобыльскай трагэдыі. Выглядае, што магілёўская ўлада, перайшла ад запалохваньня ў форме "папераджальных гутарак" да незаконных прэвэнтыўных арыштаў, паведаміла прэс-служба Асамблеі НДА.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства