Намесьнік старшыні Ваўкавыскага РАУС спадар Глебаў папярэдзіў актывіста Віталя Гуляка наконт паездкі на Чарнобыльскі шлях

2006 2006-04-24T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як паведаміла радыё Свабода, намесьнік старшыні Ваўкавыскага РАУС, спадар Глебаў, спэцыяльна прыяжджаў да дому актывіста Віталя Гуляка, каб параіць яму 26 сакавіка нікуды з гораду не выяжджаць. Са слоў Гуляка, міліцыянт яму сказаў, што мае інфармацыю, быццам 26 сакавіка ў Менску рыхтуюцца беспарадкі. І міліцыя, маўляў, турбуецца аб ягоным здароўі.

Віталь Гуляк, з яго ж слоў, быў вельмі зьдзіўлены такім клопатам і адказаў міліцыянту, што калі ў яго нешта здарыцца са здароўем, то ён зьвернецца не ў міліцыю, а ў паліклініку.

Падчас выбарчай кампаніі ў Віталя Гуляка міліцыянты рабілі ў кватэры ператрус. Яго падазравалі ў напісаньні палітычных графіці на будынках у цэнтры гораду.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international