viasna on patreon

Камітэт па палітычных справах ПАСЕ: “Абставіны расследавання “масавых беспарадкаў” выклікаюць сур’ёзную занепакоенасць”

2011 2011-04-18T17:40:28+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/pace.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

12 красавіка Камітэт па палітычных справах Парламенцкай Асабмлеі Савета Еўропы распаўсюдзіў інфармацыйную запіску адносна паслявыбарчай сітуацыі ў Беларусі.

27 студзеня 2011 года Парламенцкая Асамблея прыняла Рэзалюцыю “Аб сітуацыі ў Беларусі пасля прэзідэнцкіх выбараў”, у якой яна асудзіла гвалтоўныя рэпрэсіі супраць удзельнікаў акцыі пратэсту 19 снежня 2010 года.

У дадзенай Рэзалюцыі Параламенцкая Асамблея заклікала беларускія ўлады неадкладна вызваліць усіх затрыманых па палітычных матывах, спыніць рэпрэсіі супраць палітычных апанентаў, грамадзянскай супольнасці і незалежных СМІ, а таксама правесці празрыстае расследаванне жорсткага гвалту з боку праваахоўных органаў.

“На дадзены момант, ніводнае з патрабаванняў Асамблеі не было выкананае беларускімі ўладамі. З часу прыняцця Рэзалюцыі ў студзені 2011 года сітуацыя з правамі чалавека не палепшылася; наадварот, з’явіліся новыя падставы для занепакоенасці. Палітычна матываваныя суды завяршыліся абвінаваўчымі прысудамі, уключаючы турэмныя зняволенні на тэрмін ад 3 да 4 год удзельнікам акцыі пратэсту 19 снежня 2010 года. Многіх апазіцыйных актывістаў, журналістаў і палітыкаў будуць судзіць у бліжэйшы час; некаторыя з іх знаходзяцца ў следчым ізалятары КДБ або пад хатнім арыштам.

Абставіны расследавання справы аб “масавых беспарадках” таксама выклікаюць сур’ёзную занепакоенасць: следства праводзіцца таемна; ёсць інфармацыя аб катаваннях і нечалавечым абыходжанні, адмовах ў прадастаўленні юрыдычнай і медыцынскай дапамогі, перашкодах у зносінах паміж арыштаванымі, з аднаго боку, і іх сем’ямі і адвакатамі, з іншага. Таксама ёсць інфармацыя аб адміністратыўным ціску на адвакатаў абвінавачаных у арганізацыі і ўдзеле ў масавых беспарадках.

Падаецца, што не будзе арганізавана ніякага расследавання гвалту з боку праваахоўных органаў падчас разгону акцыі пратэсту 19 снежня.

Працягваюцца рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасці і незалежных СМІ. Адбыліся допыты шматлікіх грамадскіх актывістаў; у іх дамах былі праведзеныя ператрусы. Праваабаронцы і незалежныя СМІ атрымалі шэраг папярэджанняў ад Міністэрстваў юстыцыі і інфармацыі”, адзначаецца ў дакуменце.

Камітэт па палітычных справах таксама адзначае адсутнасць прагрэсу на шляху адмены смяротнага пакарання ў Беларусі. “ёсць адзін пацверджаны смяротны прысуд і, магчыма, адна адмова аб памілаванні двух асуджаных на смерць”, гаворыцца ў дакуменце.

Акрамя гэтага, ПАСЕ звяртае ўвагу на рашэнне беларускіх уладаў аб закрыцці офіса АБСЕ ў Менску.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства