Улады Бабруйску перасьцярагаюць мясцовых актывістаў наконт удзелу ў несанкцыянаваных акцыях і даведваюцца наконт паездкі ў Менск на Чарнобыльскі шлях

2006 2006-04-24T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

21 красавіка бабруйскі актывіст Дзяніс Буйніцкі, удзельнік сакавіцкіх падзей у наметавым гарадку, быў запрошаны на "прафілактычную размову" ў мясцовы ГАУС. Дзянісу патлумачылі, што яго жадае бачыць загадчык аддзелу аховы правапарадку і прафіляктыкі ГАУС капітан Малішэўскі. "У ГАУСе я сустрэў лідэра бабруйскага БНФ Дзяніса Шэйко - яго таксама запрасілі на размову, якой мы чакалі амаль две гадзіны...", - распавёў карэспандэнту belngo.info Дзяніс.

Нарэшце зьявіўся капітан Малішэўскі з пратаколам, які ўтрымліваў фразы "аб афіцыйнай перасьцярозе, аб недапушчэньні антыграмадзкіх паводзінаў і ўдзелу ў незаконных сходах, мітынгах і шэсьцях, у тым ліку 26-га красавіка". Прычыну вынясеньня перасьцярогі хлопцам не патлумачылі і загадалі расьпісацца ў пратаколе, пацьвярджваючы, што з яго тэкстам актывісты азнаёмленыя.

Пасьля міліцыянты спрабавалі даведацца ў актывістаў, ці зьбіраюцца яны ды іх знаёмыя ехаць з Бабруйску у Менск 26-га красавіка і ці шмат такіх асобаў.

"Потым капітан Малішэўскі пачаў крычаць і патрабаваць, каб мы самі прызналіся, на чым зьбіраемся ехаць, каб міліцыянты пасьпелі пакласьці фугас у гэты транспартны сродак",- кажа Дзяніс Буйніцкі. На такой ноце "размова" закончылася.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international