Прысуд Максіму Анцыповічу пакінуты ў сіле

2011 2011-04-12T11:04:40+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/akcijamagileu.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Фота Радыё Свабода

Фота Радыё Свабода

Магілёўскі абласны суд пад старшынствам суддзі Уладзіміра Навітанюка 12 красавіка разгледзеў касацыйную скаргу Максіма Анцыповіча, які быў пакараны штрафам за ўдзел у неснкцыянаваным пікеце ў Магілёве яшчэ 16 студзеня.

Нагадаем, што 8 лютага за ўдзел у пікеце магілёўскія актывісты Валянцін Лабачоў і Сяргей Нягацін атрымалі ў судзе Ленінскага раёна 7 і 5 сутак адпаведна, шматдзетная маці Наталля Шкадун была папярэджана судом.

Пратаколы на ўсіх трох былі складзены пасля пікету салідарнасці, які прастаяў 16 студзеня ўсяго 10 хвілін.

Толькі 10 сакавіка ў Магілёўскі абласны суд пададзена яшчэ і чацвёртая скарга ад удзельніка пікета салідарнасці 16 студзеня – студэнта гістфака Магілёўскага дзяржуніверсітэта Максіма Анцыповіча. Максіма “вылічылі” пазней за астатніх і асудзілі толькі 3-га сакавіка (ён пакараны штрафам у 15 базавых велічыняў – 525 тысяч рублёў). Паводле дзеючага заканадаўства, суд павінен быў разгледзець скаргу на працягу месяца, аднак паседжанне адбылося з парушэннем прадугледжанага тэрміну на два дні.     

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства