viasna on patreon

У Сьветлагорску (Гомельская вобласьць) звольнены з працы грамадзкі актывіст Андрэй Музычэнка, удзельнік намётавага гарадка

2006 2006-04-19T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як паведаміла Рада Сьветлагорскай раённай арганізацыі грамадзкага аб'яднаньня ТБМ, за апошні месяц гэта ўжо другі выпадак у горадзе, калі чалавек страчвае працу ў сувязі з удзелам у якіх-небудзь акцыях у пэрыяд выбараў.
20-гадовы Андрэй Музычэнка працаваў на Сьветлагорскім раённым вузле электрычнай сувязі вучням электраманцёра. Ён папрасіў водпуск на 15 дзён без захаваньня заробку. Заяву на водпуск прыняў яго непасрэдны кіраўнік – начальнік участка, які сказаў Андрэю, што хлопец можа выпраўляцца ў водпуск.
"Празь некалькі дзён мне затэлефанаваў дырэктар вузла электрасувязі – Аляксандр Балянкоў. З яго словаў я зразумеў: на працу мне лепш не вяртацца, бо з-за мяне будуць праблемы і ў іншых работнікаў. Таму я вымушаны быў напісаць заяву аб звальненьні. Пасьля я даведаўся, што з маім кіраўніцтвам пра мяне гутарылі супрацоўнікі КДБ. Я лічу, што патрабаваньне звольніцца было наступствам гэтай гутаркі," – расказаў Андрэй.
За ўдзел у акцыях салідарнасьці "Запалі сьвечку" на вуліцах Сьветлагорску Андрэй узімку дастаўляўся ў міліцыю. 24 сакавіка яго арыштавалі ў Менску на 15 сутак за тое, што ўдзельнічаў у намётавым гарадку на цэнтральнай плошчы. Андрэй увесь час бярэ ўдзел у розных грамадзкіх справах - напрыклад, з'яўляецца старшынём адной з моладзевах суполак ТБМ.
Па словах Андрэя, рэпрэсіі ўладаў, якія накіраваныя супраць актыўнай моладзі, падштурхоўваюць маладых людзей да радыкальных дзеяньняў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства