viasna on patreon

Судзьдзя Заводзкага раёну сталіцы Ірына Мардовіч, якая тры дні разглядала скаргу адлічанай студэнткі БДЭУ адхіліла пазоў Тацяны Хомы супраць адміністрацыі ўніверсітэту

2006 2006-04-13T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У эканамічным універсітэце звычайна адлічваюць толькі студэнтаў, якія прапусьцілі больш за 30 гадзінаў за семестар. Тацяна Хома прапусьціла 28 гадзінаў, але судзьдзя вырашыла, што гэтага дастаткова.

Адразу пасьля абвяшчэньня вердыкту Тацяна Хома сказала радыё Свабодзе, што была гатовая да такога фіналу: "Я не магу сказаць, што я зьдзіўленая рашэньнем. Судзьдзя сказала, што я выключаная за пропускі заняткаў. Насамрэч мяне адлічылі не за пропускі, а за выезд за мяжу. Яна спасылаецца на прэзідэнцкі дэкрэт, на тое, што я пра яго ведала і мусіла браць дазвол. Але ж судзьдзя сама казала, што дэкрэт мяне ня тычыцца. Цяпер з адвакатам будзе складаць скаргу ў Менскі гарадзкі суд".

Афіцыйны прадстаўнік эканамічнага ўніверсітэту Віктар Сьпіраў на судзе заявіў, што ўніверсітэт здымае сваю прапанову Тацяне аб магчымасьці ўзнаўленьні вучобы на платнай форме з наступнага году. Гэтае рашэньне ён тлумачыць так: "Пасьля таго, як учора ўвечары я знайшоў на Тацяніным асабістым інтэрнэт-блогу абразьлівыя выказваньні на мой адрас (хаця я яе асабіста зусім не абражаў), мы вырашылі, што яна абразіла ў маёй асобе ўвесь універсітэт. Чаму? Таму што ў мяне ёсьць статус прадстаўніка нашай навучальнай установы".

Былая студэнтка 4 курсу факультэту міжнародных эканамічных дачыненьняў Тацяна Хома адстойвала сваё права вучыцца ў Беларусі, якога яна цяпер пазбаўленая. Актывістка студэнцкага руху спрабавала праз суд даказаць, што яе выключэньне з універсітэту 24 лістапада 2005 году незаконнае.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства