У Праваабарончы цэнтр Вясна паступае новая інфармацыя пра ціск на студэнтаў. Аднім з апошніх быў зварот Тацяна Дзядок, студэнткі Беларускага Дзяржаўнага Эканамічнага Універсітэта (вядомы скандальным адлічэннем Таццяны Хома).

2006 2006-04-12T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Тацяна Дзядок паведаміла пра тое, што пасля яе затрымання пад час разгону намётавага гарадка і адбыцця адміністратыўнага арышту (10 сутак), з боку адміністрацыі універсытэта на яе аказваецца маральный ціск. Так, дэкан Вышэйшай школы турызма Кабушкін Мікалай Іванавіч, патрабаваў ад Тацяны Дзядок, студэнткі - выдатніцы, каб яна публічна "пакаялася" перад студэнтамі і дэканатам, а пасля гэтага каб "пакаяліся" і яе бацькі. Ён таксама паабяцаў, што ў выпадку, калі студэнтка публічна не адмовіцца ад сваіх перакананняў, ёй будуць забяспечыны праблемы на сессіі. Пасля ўсіх гэтых пагроз, дэкан
М. Кабушкін паведаміў, што 19 красавіка, на сходзе групы студэнтка павінна будзе "пакаяцца" і ад усяго адрачыся, а група павінна будзе ўзяць Таццяну пад сваю адказнасць на "перавыхаванне". Пасля гэтага яна з бацькамі будзе “каяцца” ў дэканаце, а потым у рэктара Шымава. Сёння рэктар Шымаў з’язджае ў Італію. Яго санкцыі Еўразвязу пакуль што не кранулі.
Тым не меньш, артыкул 33 Канстытуцыі гарантуе кожнаму грамадзяніну свабоду меркаванняў, перакананняў і іх свабоднае выказванне. Ніхто не можа быць прымушаны да выказвання сваіх перакананняў альбо адмаўлення ад іх.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international