Суд Першамайскага раёну Менску пакараў Антона Філімонава, сына забітай журналісткі Веранікі Чаркасавай пазбаўленьнем волі на два з паловай гады з адтэрміноўкай выкананьня пакараньня на 2 гады.

2006 2006-04-12T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

2 з паловай гады пазбаўлення волі з адтэрміноўкай выканання прысуду на 2 гады - такое пакаранне вызначыў сёння суд Першамайскага раёна г. Мінска для Антона Філімонава. Для астатніх траіх абвінавачаных вызначана пакаранне тэрмінам на 2 гады пазбаўлення волі - таксама з адтэрміноўкай. Суд перакваліфікаваў абвінавачанне з часткі 2 на частку 1 арт. 221 КК РБ, не ўгледзеўшы паўторнасці ў дзеяннях падлеткаў.

Антон Філімонаў прызнаны вінаватым у вырабе, захаванні і збыце фальшывых грошай; Андрэй Тамковіч і Дзмітрый Драздовіч - у захаванні і збыце; Алег Тарасенка - у збыце. Суддзя Ларыса Фралянкова не знайшла абцяжарвальных абставін у іх дзеяннях і ўзяла пад увагу стан здароўя Антона Філімонава, а таксама тое, што ўсе падлеткі трапілі пад суд упершыню і чыстасардэчна прызналіся ў здзейсненым.
Усім абвінавачаным вызначылі меру стрымання ў выглядзе падпіскі пра нявыезд. Суддзя папярэдзіла, што падлеткі павінныя рэгулярна адзначацца ў міліцыі; калі яны напрацягу двух гадоў парушаць парадак рэгістрацыі, то можа быць пастаўлена пытанне аб іх накіраванні ў месцы пазбаўлення волі. Яна паведаміла таксама, што прысуд можна абскардзіць напрацягу 10 дзён ў Мінскі гарадскі суд.

Бабуля і дзядуля Антона, Дыяна Чаркасава і Уладзімір Мялешка, лічаць рашэнне суда адэкватным, хаця кажуць, што два з паловай месяцы, якія Антон правёў у СІЗА, не прайшлі для яго без наступстваў. У падлетка з'явіліся праблемы са шчытападобнай залозай і абвастрыліся хваробы нырак і сэрца, і ў канцы месяца яго чакае шпіталізацыя, паведаміла прэс-служба БАЖ.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international