У Кіеве ля беларускай амбасады адбылася акцыя "Чорная метка для Рыгорыча (перазагрузка)", арганізаваная шэрагам грамадзкіх арганізацыяў і ініцыятываў.

2006 2006-04-10T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Па звестках радыё Свабода, акцыя адбылася 8 красавіка і была прысьвечана, паводле словаў удзельнікаў, "гэтак званай "інаўгурацыі" гэтак званага "прэзідэнта Беларусі" Аляксандра Лукашэнкі".

Каля двух дзясяткаў удзельнікаў акцыі навязалі на дрэвы вакол амбасады чорныя стужкі (вузелкі на памяць тым, хто спрычыніўся да рэпрэсіяў), раздавалі мінакам улёткі з інфармацыяй пра апошнія падзеі ў Беларусі, а таксама запусьцілі "ў Гаагу" прымацаваную да паветраных шарыкаў кардонную фігурку з вусамі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства