Суд Маскоўскага раёна завочна пакараў сябра Цэнтральнага камітэту Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Паўла Знаўца і актывіста Міколу Цяцёркіна пяцьцю суткамі пазбаўленьня волі

2006 2006-04-10T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як паведаміла радыё Свабода, абодва актывісты Грамады пакараныя за ўдзел у падзеях 2 сакавіка, прычым завочна, бо на судзе не прысутнічалі. Тады спадары Знавец і Цяцёркін суправаджалі ў Палац культуры чыгуначнікаў лідэра сваёй партыі Аляксандра Казуліна, які спрабаваў там зарэгістравацца ў якасьці ўдзельніка Ўсебеларускага народнага сходу. Падчас затрыманьня з удзелам вядомага палкоўніка Паўлічэнкі ды амапаўцаў экс-дэпутату разьбілі акуляры, дасталася і маладому Цяцёркіну.

Актывісты Грамады зьвярнуліся ў пракуратуру з просьбай узбудзіць крымінальную справу і пакараць міліцыянтаў. Тыя, у сваю чаргу, склалі дакументы аб правапарушэньнях, нібыта ўчыненых партыйцамі. Суд Маскоўскага раёну першапачаткова ня стаў разглядаць справы. Юрыст і былы выкладчык Белдзяржуніверсітэту Павал Знавец распавёў: "Прыходзіць нам ад старшыні суду папера, у якой напісана, што пратаколы на нас складзеныя не па форме, няма даты, адсутнічае гербавая пячатка і г.д. І яны прызнаныя несапраўднымі і вернутыя назад, у міліцыю. Але пасьля міліцыянты зарыентаваліся, нешта там перарабілі і ціхенька асудзілі нас завочна. Цяпер тэлефануе мне ўчастковы і кажа: ёсьць на вас, Павал Кірылавіч, крымінальныя матэрыялы. Я пытаюся: адкуль, што? Ён адказвае: з суду Маскоўскага раёну".

Суд нібыта выпісаў позвы абодвум партыйцам. Але грамадоўцы цьвердзяць, што яны іх не атрымлівалі. І таму са зьдзіўленьнем даведаліся, што судзьдзі завочна пастанавілі арыштаваць сацыял-дэмакратаў на 5 сутак.

Спадар Знавец зьбіраецца абскардзіць вырак: "Я буду ў закладніках сядзець і здароўе аддаваць з бамжамі?! Усе ж прыстойныя людзі ўжо адседзелі. Зараз жа пойдуць бамжы, крымінальнікі – ня тое, што было раней. Ім хоць яшчэ пашанцавала быць разам".

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international