Уладзімер Мікалаеў, Юрась Беленькі, Ільля Шыманскі і непаўналетнія Ўладзімер Богач і Эдуард Бокі былі затрыманыя ў выніку разгону акцыі, якую ладзілі сябры Кансерватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ 7 красавіка

2006 2006-04-10T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Акцыя адбылася 7 красавіка а 19-й гадзіне на Кастрычніцкай плошчы на знак пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў і маючай адбыцца інаўгурацыі Аляксандра Лукашэнкі на пасаду прэзыдэнта. У ёй прынялі ўдзел сябры Кансерватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ, а таксама прадстаўнікі незарэгістраваных моладзевых арганізацый. Яны разгарнулі расьцяжку: "Не – фашызму!" і ўзьнялі бел-чырвона-белыя сьцягі.

Намесьнік старшыні партыі Юрась Беленькі, выступаючы перад прысутнымі, зазначыў, што Лукашэнка ня быў абраны прэзідэнтам, таму на плошчы плануецца інаўгурацыя псеўдапрэзідэнта. Адразу пасьля ягонага выступу сьпецназаўцы ў форменнай вопратцы і ў цывільным пачалі выціскаць людзей з плошчы ў бок вуліцы Янкі Купалы. У жанчынаў вырывалі сьцягі і кідалі іх у сьметніцы. На вуліцы Янкі Купалы сьпецназаўцы ў форме вярнуліся на плошчу, а міліцыянты ў цывільным пайшлі за натоўпам. У выніку затрымана некалькі удзельнікаў акцыі. Сярод іх – Уладзімер Мікалаеў, Юрась Беленькі, Ільля Шыманскі і непаўналетнія Ўладзімер Богач і Эдуард Бокі. Іх адвезьлі ў міліцыю Цэнтральнага раёну, паведаміла радыё Свабода.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international