Прызначаны спецдакладчык па падзеях 19 снежня

2011 2011-02-28T17:54:11+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/missija-znak.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Міжнародная назіральная місія Камітэта Міжнароднага Кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі

Міжнародная назіральная місія Камітэта Міжнароднага Кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі

Камітэт Міжнароднага Кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі аб'яўляе пра прызначэнне Спецыяльнага дакладчыка па расследаванні падзей у Беларусі вакол акцый пратэсту апазіцыі 19-га снежня 2010 года. Гэтую пасаду зойме незалежны міжнародны эксперт Ніл Джарман - кіраўнік Інстытута па вывучэнні канфліктаў (Вялікабрытанія) і кіраўнік групы экспертаў АБСЕ па свабодзе сходаў.

«Дэманстрацыі пратэсту апазіцыі, якія прайшлі ў Менску 19-га снежня 2010 года і затрыманні і арышты грамадзян, што адбываліся пасля, выклікалі розную рэакцыю ў беларускай і міжнароднай супольнасці. Задачай Спецыяльнага дакладчыка будзе аб'ектыўная бесстаронняя ацэнка адбыўшыхся падзей, у першую чаргу, публічнага мерапрыемства на плошчы Незалежнасці. Спецыяльны дакладчык ацэніць, ці былі сходы 19 снежня мірнымі з пункту гледжання міжнародных стандартаў, ці было прапарцыйным і абгрунтаваным прымяненне сілы супрацоўнікамі праваахоўных органаў, а таксама наступная рэакцыя дзяржавы ў выглядзе адміністратыўнага і крымінальнага пераследу ўдзельнікаў акцыі. У першую чаргу, ацэнка будзе праводзіцца з пункту гледжання ўнутранага заканадаўства, а таксама міжнародных абавязацельстваў у сферы фундаментальных правоў чалавека, узятых на сябе Рэспублікай Беларусь", - тлумачыцца ў Мемарандуме аб прызначэнні Спецыяльнага дакладчыка.

Пры Спецыяльным дакладчыку таксама будзе працаваць Група экспертаў з краін АБСЕ па праблематыцы свабоды сходаў і мерах паліцэйскага рэагавання, якую ўзначаліць Майкл Гамільтан - калега Джармана, прафесар Цэнтральнаеўрапейскай універсітэта.

У Мемарандуме таксама адзначаецца, што эксперты будуць рабіць высновы на падставе аналізу відэазапісаў, паказанняў назіральнікаў і сведак, заяў службовых асобаў, матэрыялаў СМІ, даступных для грамадскасці матэрыялаў крымінальных спраў. У сувязі з гэтым Камітэт звяртаецца да грамадскіх і палітычных аб'яднанняў Беларусі, журналістаў і СМІ, амбасадаў краін АБСЕ, якія працуюць на тэрыторыі Беларусі, а таксама да органаў улады Рэспублікі Беларусь з просьбай прадаставіць ўсю наяўную інфармацыю пра дзеянні ўдзельнікаў акцый пратэсту 19 снежня і дзеянні праваахоўных органаў - для незалежнай і бесстаронняй ацэнкі падзей.

Па пытанні перадачы матэрыялаў, а таксама па ўсіх пытаннях, звязаных з дзейнасцю Спецыяльнага дакладчыка, можна звязвацца на рускай і англійскай мовах на адрас: BYC-SR@hrgroups.org

Камітэт Міжнароднага Кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі (http://hrwatch-by.org) - аб'яднанне няўрадавых арганізацый з краін прасторы АБСЕ, створанае для пастаяннага назірання і кантролю за сітуацыяй з захаваннем фундаментальных правоў чалавека і становішчам праваабаронцаў і праваабарончых арганізацый у Рэспубліцы Беларусь, а таксама для выпрацоўкі рэкамендацый органам улады Беларусі і міжнародным арганізацыям. Камітэт ўжо заснаваў Міжнародную Назіральную Місію, прысутную ў Мінску з 27 снежня 2010 года (гл. http://hrwatch-by.org/o-missii). Спецыяльны дакладчык па падзеях 19 снежня стане асобным, незалежным ад Місіі, органам Камітэта.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства