Гарадзенскія памежнікі падверглі прэс-сакратара Аляксандра Мілінкевіча Паўла Мажэйку працэдуры асабістага дагляду

2006 2006-04-06T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як паведаміла "Пагоня", дагляд доўжыўся паўтары гадзіны.

"Я вяртаўся цягніком з Беластока і перад самай мяжой памежнікі забралі ў мяне пашпарт і ізалявалі ў асобны вагон. На вакзале быў праведзены дагляд маіх рэчаў, а таксама ў асобным пакоі праверылі верхняе адзенне, абутак, бялізну. Мне паведамілі, што я знаходжуся ў нейкіх там спісах і што ўсе мае рэчы падлягаюць дэклараванню," - распавёў Павел Мажэйка.

Акрамя асабістага дагляду, памежнікі зрабілі ксеракопію міжнароднага журналісцкага пасведчання Паўла Мажэйк і пасведчання сябра ініцыятыўнай групы Аляксандра Мілінкевіча, матывуючы гэта тым, што дакументы нібыта падробныя.

Прэс-сакратар А.Мілінкевіча мае намер абскардзіць дзеянні памежнікаў і падаць заяву на імя кіраўніка камітэта памежных войскаў А.Паўлоўскага з просьбай растлумачыць, па якой прычыне адбылося затрыманне. “Я не маю непагашаных судзімасцяў, не маю запазычанасцяў перад дзяржавай, ніводнага разу не быў затрыманы за кантрабанду, таму я хацеў бы ведаць, на якіх падставах я знаходжуся ў нейкіх спісах, паводле якіх я быў падвергнуты асабістага дагляду. Калі гэта палітычны пераслед, то няхай так і скажуць:"“Асабісты дагляд Паўла Мажэйкі звязаны з тым, што ён нелаяльны да сённяшняга палітычнага рэжыму", – лічыць журналіст.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international