Міжнародная назіральная місія патрабуе адкрытых судоў

2011 2011-02-21T15:30:24+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/missija-znak.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Міжнародная назіральная місія Камітэта Міжнароднага Кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі

Міжнародная назіральная місія Камітэта Міжнароднага Кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі

Міжнародная назіральная місія 21 лютага выступіла з заявай, у якой  настойліва рэкамендуе уладам Рэспублікі Беларусь, у прыватнасці, Вярхоўнаму Суду Рэспублікі Беларусь, асобным судам агульнай юрысдыкцыі і адміністрацыям судоў забяспечыць свабодны доступ назіральнікаў маніторынгавых груп Місіі ў памяшканні судоў і непасрэдна ў залы судовых пасяджэнняў падчас правядзення слуханняў па крымінальных справах у дачыненні названых асоб. (Тэкст заявы)

«Аб захаванні стандартаў адкрытасці і галоснасці судовага разбіральніцтва пры разглядзе крымінальных спраў у дачыненні да ўдзельнікаў падзей 19 сне 2010»

Дзейнічаючы па даручэнні Камітэта міжнароднага кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі (КМК), які аб'ядноўвае прадстаўнікоў нацыянальных і міжнародных арганізацый прасторы АБСЕ,

ажыццяўляючы маніторынг агульнай сітуацыі з захаваннем фундаментальных правоў чалавека ў Рэспубліцы Беларусь, а таксама пытанняў абароны праваабаронцаў і забеспячэння іх прафесійнай дзейнасці,
падкрэсліваючы, што правы чалавека з'яўляюцца прадметам прамой і законнай заклапочанасці міжнароднага грамадзянскай супольнасці;
заклікаючы ўлады Беларусі следаваць узятым на сябе міжнародным абавязальніцтвам у сфэры правоў чалавека;

Міжнародная назіральная місія,
грунтуючыся на прынцыпе галоснасці і адкрытасці судовых слуханняў як найважнейшым элеменце рэалізацыі права на справядлівае судовае разбіральніцтва ў адпаведнасці з п. 1 арт. 14 Міжнароднага Пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах, таксама замацаванага ў арт. 23 "Галоснасць судовага разбору» Крымінальна-працэсуальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь;
падкрэсліваючы, што прысутнасьць журналістаў, назіральнікаў ад праваабарончых арганізацый і зацікаўленай грамадскасці на судовых пасяджэннях праз павышэнне празрыстасці судовай сістэмы спрыяе сцвярджэнню прынцыпу вяршэнства права і ўмацаванню аўтарытэту правасуддзя і асобных суддзяў;
улічваючы высокую цікавасць сусветнай супольнасці да падзей пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі 19 снежня 2010 года і грамадскую значнасць судовых працэсаў над удзельнікамі гэтых падзей;
са шкадаваннем адзначаючы, што падчас правядзення працэсаў па адміністрацыйных справах, заведзеных у дачыненьні да ўдзельнікаў падзеяў 19 снежня 2010 гады, не былі забяспечаны адкрытасць і галоснасць судовага разбору;
разам з тым адзначаючы той факт, што праведзены 17 лютага 2011 г судовы працэс па крымінальнай справе ў дачыненні да аднаго з фігурантаў падзей 19 снежня  2010 Васіля Парфянкова, па меншай меры, быў адкрытым,

1. Заяўляе аб сваім намеры правесці грамадскі маніторынг судовых працэсаў над удзельнікамі падзей пасля прэзідэнцкіх выбараў 19 сьнежня 2010;

2. Настойліва рэкамендуе уладам Рэспублікі Беларусь, у прыватнасці, Вярхоўнаму Суду Рэспублікі Беларусь, асобным судам агульнай юрысдыкцыі і адміністрацыям судоў, у якіх будуць разглядацца справы ў дачыненні названых асоб:
забяспечыць свабодны доступ назіральнікаў маніторынгавых груп Місіі ў памяшканні судоў і непасрэдна ў залы судовых пасяджэнняў у час правядзення слуханняў па крымінальных справах у дачыненні названых асоб;
праводзіць усе судовыя паседжанні па ўказаным справах у адкрытым рэжыме, з допускам ў залы судовых пасяджэнняў міжнародных назіральнікаў, прадстаўнікоў прэсы, праваабарончых арганізацый і грамадскасці;
забяспечыць неабходныя ўмовы для прадстаўнікоў шырокай грамадскасці, якія пажадалі прысутнічаць на названых судовых працэсах, у прыватнасці, праводзіць слуханні па названых справах у залах судовых пасяджэнняў з дастатковай для прысутнасці назіральнікаў ёмістасцю;
ў разумныя тэрміны, але не менш, чым за суткі, інфармаваць зацікаўленыя бакі аб часе і месцы судовых слуханняў, у прыватнасці, праз размяшчэнне адпаведнай інфармацыі на стэндах у будынках судоў, у якіх будуць праходзіць слуханні па ўказаным справах, і прадастаўленне гэтай інфармацыі па запыце журналістам і назіральнікам ад праваабарончых арганізацый;
публічна агучваць рашэнні па названым справах у дачыненні да ўсіх абвінавачаных, уключаючы публікацыю гэтых рашэнняў у СМІ.
гарантаваць выкананне ўсіх працэсуальных нормаў падчас судовых слуханняў па названым справах у адпаведнасці нацыянальным заканадаўствам і міжнароднымі абавязальніцтвамі Рэспублікі Беларусь у гэтай сферы.

Місія спадзяецца, што дзяржава Рэспубліка Беларусь гатова прадэманстраваць сусветнай супольнасці сваю прыхільнасць дэмакратычным каштоўнасцям і няўхільнае выкананне сваіх абавязацельстваў па правах чалавека ў рамках ратыфікаваных міжнародных пагадненняў, гарантуючы правядзенне судовых працэсаў над удзельнікамі падзей пасля прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010 гады, у строгай адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі выканання права на справядлівае судовае разбіральніцтва, і забяспечыўшы магчымасць правядзення грамадскага маніторынгу названых судовых пасяджэнняў.

21 лютага 2011 года
г. Мінск

Прадстаўнік Місіі ў Рэспубліцы Беларусь
Канстанцін Баранаў

Кіраўнік Місіі
Андрэй Юраў

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства