Актывіст каманды Мілінкевіча Віктар Вайцюк вымушаны быў напісаць заяву аб звальненьні па ўласным жаданьні.

2006 2006-04-05T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праблемы ў Віктара Вайцюка пачаліся пасля таго, як невядомыя падчас выбарчай кампаніі размалявалі сцены будынкаў у Ваўкавыску палітычнымі графіці. Міліцыянты правялі ў кватэры Вайцюка ператрус, сканфіскавалі кампутар і некаторыя дакументы. Пазней усё гэта вярнулі. Віктара Вайцюка некалькі разоў выклікалі на допыты ў міліцыю і КДБ. Урэшце высветлілася, што ён не мае дачынення да надпісаў на сценах, – гаворыцца ў паведамленні радыё Свабода.

Вайцюк напісаў скаргу ў раённую пракуратуру на дзеянні супрацоўнікаў міліцыі і запатрабаваў тлумачэньня: на якой падставе ў ягонай кватэры рабілі ператрус? На яго спрабавалі націснуць супрацоўнікі праваахоўчых органаў, каб ён забраў заяву — Віктар Вайцюк адмовіўся. Тады ціск пачаўся на працы. Кажа Віктар Вайцюк: "Пасля маёй заявы пачаліся дзеянні: да мяне падышоў брыгадзір Хільмановіч і сказаў, што яго папрасілі, каб ён сказаў мне забраць заяву з пракуратуры. У адваротным выпадку я і мая жонка застанемся без працы. Вось так было".

Гэта, аднак, не падзейнічала на Віктара Вайцюка. Тады яму заявілі: калі не звольніцца сам, яму створаць неспрыяльныя ўмовы працы: "Сказалі: мы табе ўрэжам аб’ёмы, будзеш атрымліваць базавую велічыню 120 тысяч і так дасядзіш да заканчэння кантракту (гэта азначала, што я страчу за гэты перыяд шмат грошай і два месяцы часу), і будзеш сядзець побач з тэлефонам з 9-й раніцы да 6-й вечара. А калі куды-небудзь адыдзеш, мы цябе па артыкуле звольнім. Мне намякнуў аб гэтым брыгадзір, што яны так могуць зрабіць".

Кіраўнік прыватнай фірмы "Мікс" Уладзімір Мельнік адмовіўся паведаміць, ці прымусілі яго ўлады звольніць Віктара Вайцюка: "Гэта без каментароў".

Да сённяшняга дня Віктар Вайцюк працаваў у прыватнай фірме "Мікс" электрамеханікам электронна-касавых апаратаў. Учора яго зноў выклікалі ў пракуратуру, каб удакладніць прычыны ягонай скаргі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international