17 лютага – суд над Васілём Парфянковым

2011 2011-02-15T18:50:31+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sudd.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пацвердзілася інфармацыя аб тым, што 17 лютага пачынаюцца першыя суды па справе аб масавых беспарадках. Прынамсі, цяпер дакладна вядома, што а 10-й гадзіне ў гэты дзень у судзе Фрунзенскага раёна Мінска будуць судзіць Васіля Парфянкова.  

Адрас Фрунзенскага суда: Мінск, вул. Дуніна-Марцінкевіча, 1/2 (ст.метро Спартыўная).

Што вядома пра Васіля Парфянкова? Падчас выбараў-2010 ён супрацоўнічаў з кампаніяй “Гавары праўду!”, быў актывістам штаба Уладзіміра Някляева. Затрыманы 4 студзеня ў якасці падазраванага па крымінальнай справе аб масавых беспарадках. Знаходзіцца пад вартай у СІЗА па вул. Валадарскага.

Імя Васіля Парфянкова згадваецца ў “выкрывальных” артыкулах у прэзідэнцкай газеце “Советская Белоруссия” пад  загалоўкам “За кулисами одного заговора». Прынамсі, гаворыцца, што з 2001 па 2005 гады Васіль быў сябрам «Зубра» ды «Маладога фронта», а потым быў на ўкраінскім Майдане.  “Саўбелка” з падачы спецслужбаў намякае, што Парфянкоў – ледзь не баявік: “Удзельнічаў у захопе штаба В.Януковіча сумесна з сябрамі УНА УНСО, з якімі падтрымлівае таварыскія адносіны”. Для тых, хто не памятае падзеяў 1996 года, наўпрост сцьвярджаецца, што Васіль быццам бы “непасрэдна ўдзельнічаў у пагромах, ажыццяўляў штурм адміністратыўнага будынка — Дома Ураду, разбіваў шкло, дзверы, наносіў удары супрацоўнікам праваахоўных органаў з выкарыстаннем побытавых прадметаў, заклікаў натоўп да актыўных дзеянняў”.

 

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства