Праваабаронцы абмеркавалі сітуацыю ў Беларусі з Вярхоўным Камісарам ААН па правах чалавека

2011 2011-02-14T14:24:16+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/missija-znak.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Міжнародная назіральная місія Камітэта Міжнароднага Кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі

Міжнародная назіральная місія Камітэта Міжнароднага Кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі

13 лютага 2011 года ў Маскве адбылася сустрэча расійскіх і міжнародных грамадзянскіх арганізацый з Вярхоўным Камісарам ААН па правах чалавека Наванэтхем Піллэй. На сустрэчы абмяркоўваўся шырокі круг пытанняў, звязаных з правамі чалавека ў Расеі, у ліку якіх ўвага была ўдзелена і становішчу праваабаронцаў.

Сустрэчу вёў Юрый Джыбладзэ, прэзідэнт Цэнтра развіцця дэмакратыі і правоў чалавека, арганізацыі-ўдзельніка Камітэта міжнароднага кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі. У мерапрыемстве таксама ўдзельнічалі прадстаўнікі шэрагу іншых арганізацый-членаў Камітэта.

Падчас свайго пленарнага даклада па становішчы праваабаронцаў Дзмітрый Макараў, член Каардынацыйнага савета Моладзевага Праваабарончага Руху, адной з арганізацый-удзельніц Камітэта міжнароднага кантролю, адзначыў асобныя выклікі і тэндэнцыі, якія, на жаль, выйшлі за межы нацыянальных дзяржаваў, і таму асобная ўвага была таксама нададзеная становішчу праваабаронцаў у Беларусі.

Пасля сустрэчы ўдзельнікі Камітэта міжнароднага кантролю правялі нефармальнае абмеркаванне яго далейшых дзеянняў, а таксама адбылася размова Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека з кіраўніком Міжнароднай назіральнай місіі ў Беларусі Андрэем Юравым і прадстаўніком Камітэта Дзмітрыем Макаравым.

У ходзе гэтай гутаркі Вярхоўнаму камісару былі агучаныя прапановы па наведванні Рэспублікі Беларусь прадстаўнікамі структур ААН па правах чалавека, альбо запрашэнні праваабаронцаў Беларусі на асобную сустрэчу па абмеркаванні сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі і выпрацоўцы рэкамендацый з боку ААН да ўладаў Рэспублікі Беларусь. Вярхоўнаму камісару былі перададзеныя матэрыялы Місіі па становішчы праваабаронцаў, адвакатаў і журналістаў у Беларусі, падрыхтаваныя сумесна з беларускімі арганізацыямі.

Вярхоўны камісар ААН па правах чалавека паведаміла, што з цікавасцю сочыць за сітуацыяй у Рэспубліцы Беларусь. Яна выказала гатоўнасць ўважліва вывучаць матэрыялы і рэкамендацыі па паляпшэнні становішча з правамі чалавека ў Беларусі, якія прадстаўляюцца беларускімі праваабарончымі арганізацыямі і Місіяй. Акрамя гэтага Піллэй адзначыла унікальнасць такой міжнароднай грамадзянскай ініцыятывы як Камітэт і Місія ў якасьці адказу на масавыя парушэньні правоў чалавека.

Міжнародная назіральная місія Камітэта міжнароднага кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі

Кантакты Місіі:
тэл: +375 33 636 05 00 / +375 33 340 67 72
e-mail: int.observation.mission @ gmail.com
http://hrwatch-by.org

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international