Падрыхтаваныя заўвагі да праекту закона «Аб некамерцыйных арганізацыях»

2011 2011-02-02T13:51:33+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/asamblejanda.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў Беларусі

Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў Беларусі

З ініцыятывы Цэнтра прававой трансфармацыі ды Асамблеі няўрадавых дэмакратычных арганізацый распачаты збор подпісаў пад калектыўным зваротам да праекта закона «Аб некамерцыйных арганізацыях».

Згодна з планам законапраектнай дзейнасці, ўнясенне гэтага законапраекта ў парламент запланаванае на сакавік 2011 года. Новы прававы акт паўплывае на развіццё ўсёй грамадзянскай супольнасці Беларусі. Такім чынам, цяпер вельмі спрыяльны момант для артыкуляцыі супольнай пазіцыі беларускіх некамерцыйных арганізацыяў (НКА) па праблемах прававога рэгулявання іх дзейнасці.

Пры выпрацоўцы калектыўнага зварота былі ўлічаныя прынцыповыя інтарэсы НКА розных напрамкаў дзейнасці і арганізацыйна-прававых формаў. На аснове наяўных прапаноў, заўваг і экспертных заключэнняў з боку шэрагу айчынных і замежных НКА арганізацыі грамадзянскай супольнасці краіны выпрацавалі агульны падыход да зместу праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб некамерцыйных арганізацыях».

Цяпер ініцыятары звароту прапануюць яго для падпісаньня шырокаму колу НКА рознай скіраванасці, іх парасонавым аб'яднанням, бізнес-асацыяцыям і іншым саюзам юрыдычных асоб, а гэтак жа партыям, прафсаюзам, рэлігійным арганізацыям, творчым саюзам, установам ды інш. Арганізатары зварота разлічваюць, што да зварота далучацца сотні НКА, і такім чынам заканадаўцам будзе немагчыма ігнрараваць супольны голас кансалідаванай грамадзянскай супольнасьці.

Сярод іншага, зварот крытыкуе прапанаванае законапраектам ускладненне парадку рэгістрацыі установаў ды асацыяцыяў юрыдычных асобаў, якія цяпер рэгіструюцца па заяўным прынцыпе. Аўтары звароту заклікаюць законатворцаў замацаваць для НКА магчымасць мець юрыдычны адрас па месцы жыхарства заснавальніка (уласніка маёмасці, удзельніка, члена), як гэта прадугледжана заканадаўствам для некаторых камерцыйных арганізацый (прыватных унітарных прадпрыемстваў). У мэтах паляпшэння клімату для працы грамадзянскай супольнасці прапануецца не ўскладняць справаздачнасць для НКА.

«Без уліку жыццёва важных інтарэсаў беларускіх НКА па пазначаных пытаннях эфектыўнасць працы грамадзянскай супольнасці краіны апынецца пад пагрозай» - гаворыцца ў звароце. Ініцыятары зварота перакананыя, што пры распрацоўцы закона неабходна больш увагі надаць не абмежавальным і кантрольным нормам, а тым пазітыўным палажэнням, якія спрыяюць развіццю НКА: нормам аб стварэнні грамадскіх саветаў пры дзяржаўных органах, аб развіцці дзяржаўнага сацыяльнага заказу і прадастаўленні статусу арганізацыі сацыяльнай значнасці.

Для паўнавартаснага прыцягнення грамадскасці да працы па абмеркаванні і ўдасканаленні праекта закона ў калектыўным звароце прапануецца арганізаваць адкрытыя для ўсіх зацікаўленых НКА мерапрыемствы па яго абмеркаванні, у тым ліку правесці перад першым чытаннем законапраекта парламенцкія слуханні па праблеме прававога рэгулявання НКА ў Рэспубліцы Беларусь.

Варта адзначыць, што ў нядаўнім рашэнні Савета Еўрасаюза адным з крытэраў, які можа паўплываць на скасаванне санкцыяў супраць беларускіх чыноўнікаў, было пазначанае паляпшэнне сітуацыі са свабодай асацыяцыяў у краіне. Новы законапраект можа як пагоршыць, так і палепшыць становішча ў гэтай галіне: аўтары калектыўнага зварота адзначаюць, што прыняццё закона «Аб некамерцыйных арганізацыях» можа быць нагодай для скасавання забароны на дзейнасць незарэгістраваных арганізацыяў і сумнавядомага артыкула 1931   Крымінальнага кодэкса.

Цягам бліжэйшых трох тыдняў пад калектыўным зваротам будуць збірацца подпісы зацікаўленых НКА. Пасля 23 лютага дакумент будзе перададзены ва ўрад, які ажыццяўляе распрацоўку закона, а таксама ў парламент.  

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international