Зьнік брат Аляксандра Атрошчанкава Цімафей

2011 2011-01-29T11:42:25+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Затрыманы і зьвезены ў невядомым кірунку Цімафей Атрошчанкаў — брат зьняволенага паводле крымінальнай справы аб масавых беспарадках 19 сьнежня Аляксандра Атрошчанкава, прэсавага сакратара кандыдата на прэзідэнта Андрэя Саннікава.

Намесьніца кіраўніка камітэту «Салідарнасьць» Эніра Браніцкая паведаміла, што Цімафей Атрошчанкаў патэлефанаваў сваёй сяброўцы і паведаміў, што яго вязуць у Маскоўскі РУУС, а потым ягоны тэлефон стаўся недаступным.

Сябры і блізкія цягам трох гадзін тэлефанавалі ў Маскоўскі РУУС, у ізалятар на Акрэсьціна і іншыя месцы зьняволеньня, аднак ягонае месца знаходжаньня дагэтуль невядомае.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства