Звольнены з працы Канстанцін Лукашоў

2011 2011-01-28T12:15:02+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sud-lukashou-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Кастусь Лукашоў у чаканьні судовага паседжаньня

Кастусь Лукашоў у чаканьні судовага паседжаньня

Навуковец-геолаг Канстанцін Лукашоў падчас апошніх прэзідэнцкіх выбараў з’яўляўся даверанай асобай кандыдата ў прэзідэнты Алеся Міхалевіча і сябрам Цэнтрвыбаркаму з правам дарадчага голасу. Акрамя таго, ён вядомы як брат палітыка Вячаслава Сіўчыка. Пасля выбараў 2006 года Канстанцін Лукашоў разам з усёй сваёй сям’ёй зазнаў ціск з боку ўладаў, калі дапамог моцна збітаму спецназам брату пазбегнуць арышту на выхадзе з больніцы.    

Яшчэ ў мінулым годзе аддзел, у якім працаваў К.Лукашоў, быў скасаваны, з-за чаго некалькі дзясяткаў супрацоўнікаў маглі патрапіць пад скарачэнне. Першапачаткова спадара Кастуся перавялі ў іншую структуру інстытута, якая пад скарачэнне не падпадала, але праз месяц пасля выбараў-2010 рашэнне кіраўніцтва змянілася. Дзіўным чынам гэта адбылося пасля шэрагу публікацый у прэзідэнцкай газеце “СБ-Беларусь Сегодня” (старая назва – “Советская Белоруссия”). У адной з такіх публікацый імя Канстанціна Лукашова згадвалася ў спісе фармаванага апазіцыяй, па версіі спецслужбаў, Ураду народнага выратавання.

Канстанцін Валянцінавіч Лукашоў прапрацаваў у галіне геалогіі 18 гадоў, пайшоўшы шляхам сваіх дзеда, бацькі і брата. Ягоны дзед, акадэмік Канстанцін Ігнацьевіч Лукашоў, стаяў ля вытокаў беларускай геалогіі. Менавіта дзякуючы яму ў 60-я гады мінулага стагоддзя была створана Лабараторыя геахімічных праблем пры Акадэміі навук Беларусі, якая пазней вырасла ў Інстытут геафізікі і геахіміі АН БССР.

Звальненне Канстанціна Лукашова стала сама як мінімум трынаццатым выпадкам палітычна матываванага выгнання з працы ці вучобы ў Беларусі пасля выбараў-2010.   

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international