viasna on patreon

Уладзімір Кобец – пад падпіскай аб нявыездзе

2011 2011-01-27T13:26:37+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kobec.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У ноч на 27 студзеня былы кіраўнік штабу Андрэя Саннікава Уладзімір Кобец выйшаў на волю са следчага ізалятара КДБ. Гэтая падзея сталася для вязьня “амерыканкі” нечаканай. “Мяне выклікалі на допыт, пасля допыту далі паперу пра змяненне меры стрымання, і позна ўвечары 26 студзеня выпусцілі з СІЗА”, – паведаміў ён у інтэрв’ю “Радыё Свабода”.

Па словах Уладзіміра Кобеца, ён не пісаў ніякіх запісак ды тлумачэньняў і зараз сам не вельмі разумее, што адбываецца. Ён выказаў спадзяванне на тое, што іншых палітвязняў таксама пачнуць выпускаць. “У мяне ёсць нейкае адчуваньне, што магчыма, прынята нейкае рашэнне — і дай Бог, каб людзі павыходзілі,” – сказаў У.Кобец.

Былы кіраўнік штаба А.Саннікава таксама распавёў, што падчас яго ўтрымання пад вартай допыты па справе аб масавых беспарадках у асноўным праводзіліся адразу пасьля затрыманьня. Потым следчыя дзеянні з яго ўдзелам мелі вялікі перапынак. І толькі 26 студзеня У.Кобеца зноўку выклікалі на допыт і нечакана абвесцілі, што мера ўтрымання яму змененая. Цяпер ён на волі, але пад падпіскай аб нявыездзе: не мае права пакідаць Мінск, паколькі ўсё яшчэ знаходзіцца ў статусе абвінавачваемага па справе аб падзеях 19 снежня. 

З моманту свайго затрымання 21 снежня экс-кіраўнік перадвыбарчага штабу А.Саннікава правёў за кратамі 36 дзён.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства