viasna on patreon

Гродзенскія інваліды патрабуюць "Безбар’ернага асяроддзя"

2011 2011-01-26T15:58:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Амаль траціна насельніцтва Гродзенскай вобласці мае патрэбу ў найхутчэйшым выкананні праграмы "Безбар’ернае асяроддзе".

58 тыс. інвалідаў, больш як 200 тыс. пенсіянераў і дзеці ва ўзросце да трох гадоў не маюць магчымасці бесперашкодна трапіць у большасць дзяржаўных ўстановаў, такіх як крамы, гатэлі, санаторыі, шпіталі і іншыя адміністрацыйныя будынкі.

Інваліды Гродна на працягу доўгіх гадоў уздымаюць пытанне перад мясцовымі ўладамі, але сітуацыя, пакуль што, да лепшага не змяняецца:

– Губернатар абяцаў, што ў 2007 годзе мы ўедзем у рай на інвалідскім возіку, але некаторыя чыноўнікі мне тлумачаць, што такое як у Нямеччыне – у нас будзе гадоў праз сто. На мае словы, што ўсё гэта павінна быць зроблена цяпер, пры нашым жыцці, мы гэтага патрабуем цяпер – яны ўсё адкладваюць па прычыне праектных нормаў, якіх самі не выконваюць.

Кіраўніцтва Гродзенскага аблвыканкама неаднойчы ўздымала пытанне па рэалізацыі праграмы "Безбар’ернае асяроддзе", але адсутнасць фінансавых сродкаў і бюракратызм чынавенства не дазваляюць своечасова абсталяваць больш як 16 тыс. аб’ектаў хаця б неабходнымі пандусамі і стварыць адпаведныя заканадаўству ўмовы для пэўных катэгорый грамадзян.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства