Фёдар Мірзаянаў узяты пад варту як падазраваны па крымінальнай справе аб масавых беспарадках

2011 2011-01-25T19:13:13+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kraty.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Фёдар Мірзаянаў – чарговы падазраваны па крымінальнай справе аб масавых беспарадках. Фёдара на 26 студзеня выклікалі ў КДБ у якасці сведкі па гэтай справе, аднак сёння, 25 студзеня, зранку да яго дадому прыехалі невядомыя асобы, якія гвалтоўна даставілі яго на допыт у следчае ўпраўленне па вуліцы Сапёраў у Мінску.

Увечары стала вядома, што Фёдар бліжэйшыя 3 сутак правядзе ў ІЧУ на вул. Акрэсціна ў якасці падазраванага ў здзяйсненні злачынства згодна з арт. 293 КК РБ.

Фёдар Мірзаянаў пасля падзеяў 19 снежня ў Мінску адбываў адміністратыўны арышт тэрмінам у 15 сутак у Жодзіна. Малады чалавек з’яўляецца студэнтам 3-га курса Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта, партыйнай прыналежнасці, сяброўства ў дэмакратычных моладзевых арганізацыях, па папярэдняй інфармацыі, не мае.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international