Тэрміновая заява Абсерваторыі па абароне праваабаронцаў адносна пераследу “Вясны”

2011 2011-01-19T16:21:41+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/absiervatoryjapaabaroniepravaabaroncau-logo.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў

Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў

Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў распаўсюдзіла тэрміновую заяву, у якой гэтая міжнародная арганізацыя звяртаецца да беларускіх уладаў, у тым ліку да Прэзідэнта краіны Аляксандра Лукашэнкі, Генеральнага пракурора Рыгора Васілевіча, Міністра юстыцыі Віктара Галаванава і Старшыні Вярхоўнага суда Валянціна Сукалы, з патрабаваннем аб спыненні пераследу Праваабарончага цэнтру “Вясна”.

Заява звязаная з нядаўнімі фактамі ператрусаў, праведзеных у офісе арганізацыі, а таксама на кватэры і лецішчы яе кіраўніка Алеся Бяляцкага.

Абсерваторыя заклікае кіраўніцтва краіны “ўстрымацца ад пераследу праваабаронцаў, а таксама гарантаваць іх правы на свабоду асацыяцыяў і выказвання”.

Абсерваторыя таксама патрабуе ад беларускіх уладаў спынення пераследу іншых праваабарончых арганізацыяў і выканання палажэнняў Дэкларацыі ААН аб праваабаронцах.

Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў з’яўляецца сумесным праектам Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека (FIDH) і Сусветнай арганізацыі супраць катаванняў (OMCT).

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international