viasna on patreon

Сайт Маладога Фронту суткі не працуе

2011 2011-01-19T10:26:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be
У аўторак прыкладна ў 14 гадзінаў быў заблакіраваны доступ да  сайту "Маладога Фронту" mfront.net як наведнікам, так і адміністратарам: на старонцы ўпарта высьвечваецца допіс "У вас няма дазволу на доступ да гэтага сэрверу".
Як паведамілі прэс-службе МФ тэхнічныя спэцыялісты, што зараз спрабуюць аднавіць сайт, партал падвергнуўся надзвычай моцнай і працяглай атаке й усе файлы зь яго былі выдаленыя. Праца па аднаўленьню сайта йдзе ўжо суткі, ці вынікі будуць пасьпяховымі - невядома.
Актывісты арганізацыі схільныя лічыць датычнымі праблемаў з сайтам супрацоўнікаў спэцслужбаў: за апошні тыдзень на допыты ў КДБ былі выкліканыя дзясяткі актывістаў, і адным з самых галоўных пытаньняў на ўсіх допытах быў сайт, ягоныя адміністратары й журналісты. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства