Затрыманы кандыдат у прэзідэнты Іван Кулікоў

2011 2011-01-18T10:24:58+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Стала вядома, што прыкладна, а шостай гадзіне вечара 17 студзеня быў затрыманы Іван Кулікоў. Пра гэта паведаміў прадстаўнік камітэта ў абарону зняволеных «Над бар’ерам» Цімох Дранчук.

Гэтай восенню Кулікоў спрабаваў вылучацца ў прэзідэнты. Ягоная ініцыятыўная група была зарэгістраваная ЦВК, але подпісы так і не былі здадзеныя.

Паводле Дранчука, Кулікоў патэлефанаваў сваёй сястры, каб паведаміць, што зараз да яго ў хату прыдуць з ператрусам. Праз пару хвілінаў у дзверы сапраўды раздаўся званок.

Следчыя вырашылі, што Іван Кулікоў будзе ўзяты пад варту на трое сутак.

Івану Кулікову 61 год. З 2005 узначальвае лабараторыю абсталявання ядзерных энергетычных установак і рэсурсазберагальных тэхналогій Аб’яднанага інстытуту энергетычных і ядзерных даследаванняў «Сосны» НАН Беларусі. Беспартыйны. Удавец, мае двух сыноў і дачку.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international