viasna on patreon

Група грамадзянаў напісала зварот да кіраўніка УУС Берасьцейскага аблвыканкаму з патрабаваньнем вызваліць з-пад арышту пятнаццаць вядомых актывістаў

2006 2006-03-28T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У адмысловым звароце, дзе пададзены сьпіс пятнаццаці берасьцейскіх актывістаў, якія знаходзяцца ў гарадзкім ізалятары, адзначаецца, што была запушчаная машына рэпрэсіяў, што міліцыянты давалі ілжывыя паказаньні ў дачыненьні затрыманых. Група грамадзянаў зьвяртае ўвагу міліцэйскага начальніка на тое, што пасьля адбыцьця пакараньня актывісты зноў падвяргаліся арышту. “Такая нянавісьць у бок грамадзянаў нас зьдзіўляе! Мы ня можам зьмірыцца з фактамі запалохваньня, незаконнага затрыманьня і прыцягненьня да арышту грамадзянаў за іншадумства”, - адзначаецца ў звароце. Берасьцейцы, якія падпісалі зварот, патрабуюць вызваліць з-пад арышту вышэйпазначаных грамадзянаў. У лісьце ёсьць подпісы дэпутата раённага савету, вэтэранаў, шматдзетнай маці, школьнікаў. Па словах аднаго з падпісантаў, даверанай асобы А. Мілінкевіча Сяргея Вакуленкі, пакуль пад зваротам падпісаліся 6 чалавек, аднак праз некалькі дзён подпісаў можа стаць намнога больш. Мяркуецца, што зварот у бліжэйшыя дні будзе накіраваны яшчэ ў пракуратуру, абласны суд, губэрнатару Канстанціну Сумару і ў мэрыю Берасьця, паведаміла прэс-службы Асамблеі НДА.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства