viasna on patreon

Кіраўнік берасьцейскага штабу А. Мілінкевіча Зьміцер Шыманскі апынуўся ў абласным інфэкцыйным шпіталі

2006 2006-03-28T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як паведаміла прэс-служба Асамблеі НДА, туды яго даставілі з ізалятара часовага ўтрыманьня, дзе актывіст чакаў суду за “дробнае хуліганства”. 27 сакавіка ўначы Зьміцер Шыманскі адчуў пагаршэньне стану здароўя, у яго паднялася тэмпэратура. Мэдыкі хуткай дапамогі настаялі на тым, каб тэрмінова шпіталізаваць актывіста, з чым доўгі час не маглі пагадзіцца міліцыянты. Нагадаем, што 24 сакавіка З. Шыманскі павінен быў выйсьці на волю пасьля 10 сутак арышту “за арганізацыю несанкцыянаванага сходу”. Аднак у той жа дзень ён зноў апынуўся за кратамі, на гэты раз “за хуліганства”. Цяпер Зьміцер Шыманскі знаходзіцца ў абласным інфэкцыйным шпіталі. На думку актывіста, суд над ім, які павінен быў адбыцца 27 сакавіка, будзе перанесены на пазьнейшы час.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства