viasna on patreon

Спіс журналістаў, якія пацярпелі, былі затрыманыя альбо прыцягнутыя да адміністратыўнай адказнасці з 14 да 27 сакавіка

2006 2006-03-28T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

1. Александровіч Вадзім ("Белорусы и рынок", Мінск). Асуджаны на 10 сутак арышту 22 сакавіка.
2. Банцар Ігар ("Glos znad Niemna na uchodzstwie", Гродна). Асуджаны на 10 сутак арышту 21 сакавіка.
3. Ваніна Тацяна (сябра БАЖ). 27 сакавіка мае быць суд. Вынікаў пакуль няма. Затрыманая ў ноч з 23 на 24 на Кастрычніцкай плошчы.
4. Васількоў Віталь ("Нямецкая хваля", Магілёў). Арыштаваны на 7 сутак 23 сакавіка.
5. Гердзій Мікалай ("Вольны горад, Крычаў). Быў асуджаны на 2 сутак 18 сакавіка. (Адбыў пакаранне, выйшаў на волю).
6. Дземчанка Вольга (Газета "Однако", Мінск). Штраф у памеры 20 базавых велічыняў 21 сакавіка.
7. Дынько Андрэй ("Наша ніва", Мінск). Асуджаны на 10 сутак арышту 22 сакавіка.
8. Казначэеў Вадзім (вольны журналіст). Асуджаны на 10 сутак 27 сакавіка. Затрыманы ў ноч з 23 на 24 на Кастрычніцкай плошчы.
9. Кастэнка Дар’я(вольная журналістка, супрацоўнічала з часопісам “Асвета і адукацыя”, аўтарка “Сакавіцкіх дзённікаў” у LiveJournal (http://bullochka.livejournal.com/186406.html). Асуджаная на 10 сутак арышту 27 сакавіка.
10. Лаўроўская Ірына ("Брестсткий курьер"). Аштрафаваная на 2 базавыя велічыні 23 сакавіка.
11. Лукашэвіч Алена (вольны журналіст). 23 сакавіка аштрафаваная судом на 2 базавыя велічыні.
12. Лява Арцём (штатны супрацоўнік "Нашай нівы", фотарэдактар). Арыштаваны на 15 сутак 24 сакавіка.
13. Мажэйка Павел (прэсавы сакратар А. Мілінкевіча). Затрыманы 25 сакавіка ў Мінску. У той жа дзень адпушчаны.
14. Няроўны Сяргей ("Вольны горад", Крычаў). Быў асуджаны на 3 сутак 18 сакавіка. (Адбыў пакаранне, выйшаў на волю).
15. Пачобут Андрэй ("Magazyn polski na uchodzstwie", Гродна). Быў асуджаны на 10 сутак арышту 14 сакавіка. Выйшаў на волю 24 сакавіка. У той жа дзень была спроба паўторнага затрымання.
16. Пісальнік Анджэй ("Glos znad Niemna na uchodzstwie", Гродна). Асуджаны на 12 сутак арышту 21 сакавіка. Затрыманне адбылося ў дзень выхаду журналіста на волю пасля адбывання 5-і сутак папярэдняга адміністратыўнага арышту (суд быў 15 сакавіка).
17. Радс Аляксей (Інтэрнэт-рэсурс forum.grodno.net, Гродна). Асуджаны на 10 сутак арышту 21 сакавіка.
18. Роман Іван (Пазаштатны кар-т "Салідарнасці", Гродна). Асуджаны на 13 сутак арышту 23 сакавіка "за хуліганства". 20-га сакавіка быў аштрафаваны на 2 базавыя велічыні судом у Лідзе.
19. Салаш Сяргей (журналіст барысаўскай газеты "Offside", актывіст штабу А. Мілінкевіча). Асуджаны на 13 сутак арышту 23 сакавіка.
20. Салей Аляксей (інтэрнэт-сайт “Пагоня”, Гродна). Асуджаны на 6 сутак арышту 27 сакавіка.
21. Снітко Таццяна (пазаштатны карэспандэнт "Нашай нівы", карэспандэнт расійскага праваабарончага інфармацыйнага агенцтва "ПР?#152;МА-News"). Затрыманая ўначы з 23 на 24 на Кастрычніцкай плошчы. 27 сакавіка аштрафаваная.
22. Тарас Антон (вольны журналіст). 23 сакавіка арыштаваны на 11 сутак.
23. Шантаровіч Андрэй ("Местная газета", Ваўкавыск). Быў асуджаны на 3 сутак 18 сакавіка. (Адбыў пакаранне, выйшаў на волю).
24. Шчукін Валеры ("Народная воля", Віцебск). Затрыманы ўвечары 24 сакавіка. 27 сакавіка адпусцілі на волю да суда (суд - 31 сакавіка). За дзень да гэтага, 23 сакавіка, выйшаў на волю пасля 7 сутак арышту.
25. Шэін Аляксей (прэс-група А. Мілінкевіча, Мінск). Асуджаны на 5 сутак арышту 20 сакавіка.
26. Чавусаў Юры (журналіст інтэрнэт-парталу Асамблеі няўрадавых арганізацый, аўтар часопісаў "Палітычная сфера", "ARCHE"). Асуджаны на 10 сутак арышту 21 сакавіка.
27. Чарняўка Ірына (інтэрнэт-рэсурс www.euramost.org, Гродна). Была затрыманая міліцыяй увечары 24 сакавіка па дарозе не вакзал. Адпушчаная ў той жа дзень.
28. Ярашук Віктар ("Мясцовы час", Пінск). Асуджаны на 6 сутак 23 сакавіка. Гэта - паўторнае пакаранне: 15 сакавіка таксама быў арыштаваны на 5 сутак (выйшаў на волю 20 сакавіка).
Замежныя журналісты:
29. Гіоргабіані Ніно (Грамадскае тэлебачанне Грузіі). Асуджаная на 5 сутак арышту 27 сакавіка.
30. Глезін Эдуард (“Правое дело”, Расія). Асуджаны на 15 сутак арышту 27 сакавіка.
31. Гурневіч Дзмітрый (Пазаштатны карэспандэнт Радыё "Polonia", Польшча). Асуджаны на 10 сутак 21 сакавіка.
32. Каллісан Алан (“Wall street journal”, ЗША). Пацярпеў пад час акцыі 25 сакавіка ў Мінску.
33. Казлоўскі Алег (“Правое дело”, Расія). Асуджаны на 15 сутак арышту 27 сакавіка.
34. Лагідзэ Георгій (Грамадскае тэлебачанне Грузіі). Асуджаны на 15 сутак арышту 27 сакавіка.
35. Левуа Фрэдэрык (канадскі журналіст, працаваў без акрэдытацыі). Асуджаны на 15 сутак арышту 24 сакавіка.
36. Любка Андрэй ("Карпацкі голас", Украіна). Асуджаны на 15 сутак 22 сакавіка.
37. Мілё Ларэн (журналістка французскай газеты “Ліберасьён”). Была затрыманая на Кастрычніцкай плошчы ўвечары 24 сакавіка, але пасля адпушчаная.
38. Падрабінек Аляксандр (галоўны рэдактар расійскага інфармацыйнага агенцтва "ПР?#152;МА-News"). Асуджаны на 15 сутак 27 сакавіка.
39. Самаліньска Вераніка (Gazeta Wyborcza, Польшча). Асуджаная на 10 сутак арышту 27 сакавіка.
40. Шарамет Павел (“Первый канал”, Расія). Затрыманы 25 сакавіка ў Мінску. З вечара 25 сакавіка да 13.00 27 сакавіка быў на Акрэсціна. 27 сакавіка адпушчаны на волю з умовай - пакінуць Беларусь напрацягу 24 гадзін.

Апраўданыя:

41. Серабро Сяржук ("Витебский курьер", Віцебск). Пакуль што - адзіны выпадак, калі суд апраўдаў журналіста, прызнаўшы, што ён выконваў прафесійныя абавязкі.
Падрыхтавана прэс-службай ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў "

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства