Адвакат сустрэлася з даверанай асобай Някляева Сяргеям Вазняком

2011 2011-01-14T12:14:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

13 студзеня адвакат Ларыса Атаманчук удзельнічала ў следчых дзеяннях з удзелам свайго падабароннага даверанай асобы кандыдата ў прэзідэнты Ўладзіміра Някляева – Сяргея Вазняка, паведамляе "Белорусский партизан".


"Выглядае добра, пачуваецца добра. Умовы цяжкія, але адаптаваўся да ўмоў СІЗА і ўспрымае знаходжанне там, як службу ў войску", - распавяла Ларыса Атаманчук.

Сяргей Возняк затрыманы раніцай 20 снежня, змешчаны ў СІЗА КДБ, яму прад'яўлена абвінавачванне ў арганізацыі і ўдзеле ў масавых беспарадках. З моманту затрымання дагэтуль знаходзіцца ў СІЗА КДБ.

Падабаронны здаровы, у леках не мае патрэбы. Ва ўсякім разе, перадачы Сяргею Вазняку даходзяць.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international