Міжнародная назіральная місія звяртае ўвагу міжнароднай супольнасці на становішча праваабаронцаў у Беларусі

2011 2011-01-12T17:20:05+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/missija-znak.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Міжнародная назіральная місія Камітэта Міжнароднага Кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі

Міжнародная назіральная місія Камітэта Міжнароднага Кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі

Міжнародная назіральная місія Камітэта міжнароднага кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі распаўсюдзіла Аналітычную даведку №1-1 “Перашкоды ў дзейнасці праваабарончых арганізацыі і ініцыятыў у Рэспубліцы Беларусь за перыяд снежань 2010 - студзень 2011”.

У дакуменце адлюстраваны факты ціску на праваабаронцаў і праваабарончыя арганізацыі, якія аказаліся аднымі з найбольш падлеглых ціску груп грамадскіх актывістаў у сітуацыі, якая склалася вакол прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі. Як да выбараў, так і падчас падзей 19-го снежня праваабарончыя арганізацыі Беларусі адыгрывалі прыкметную ролю ў назіранні за выбарчым працэсам і маніторынгам дапушчаных парушэнняў (была створаная адмысловая кааліцыя “Праваабаронцы за свабодныя выбары”), а адразу ж пасля выбараў ім прыйшлося адсочваць і выпадкі парушэння правоў чалавека падчас мітынгаў і дэманстрацый, затрыманняў, ператрусаў, допытаў і судовых працэсаў.

“Спыненне або паслабленне працы менавіта праваабаронцаў і праваабарончых арганізацый, -- гаворыцца ў дакуменце, -- створыць умовы для наступнага ціску ўлад на актывістаў, апазіцыйных палітыкаў, іншыя грамадзянскія арганізацыі і групы. І менавіта праца праваабаронцаў, звязаная з маніторынгам сітуацыі, зборам доказаў, дапамогай ахвярам і асвятленнем падзей з пункту гледжання парушэнняў правоў чалавека стварае тую базу, якая дазваляе кваліфікаваць дзеянні ўлад Беларусі парушаючымі міжнародныя нормы па правах чалавека і абавязацельствы, узятыя на сябе Беларуссю. Ціск на праваабаронцаў у Беларусі не дазваляе ім выконваць сваю працу - дакументаваць парушэнні і аказваць дапамогу ахвярам, што стварае магчымасць для наступнага пагаршэння сітуацыі”.

Увесь тэкст дакумента тут.

Файлы

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international