Актывісты выбарчай кампаніі губляюць працу

2011 2011-01-12T10:15:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

У Асіповічах застаўся бяз працы сябра ініцыятыўнай групы Ўладзімера Някляева Ігар Трэшчаў. Актывіст сьцьвярджае, што звольнілі яго з-за ўдзелу ў перадвыбарчай кампаніі апазыцыйнага кандыдата ў прэзыдэнты. Кіраўніцтва прадпрыемства прычынай спыненьня працоўных адносінаў называе вытворчую неабходнасьць.
Ігар Трэшчаў пасьпеў адпрацаваць у перасоўнай мэханізаванай калёне № 95 райцэнтру паўгода. Абслугоўваў аргтэхніку. Нараканьняў на ягоную працу не было. Паводле актывіста, праблемы пачаліся адразу пасьля выбараў:

"Супрацоўнікі пачалі гаварыць, што ты ўжо ў нас ня будзеш працаваць. У дырэктара нейкія пытаньні ўзьніклі ў райвыканкаме. Яго туды выклікалі. Я падышоў да дырэктара й канкрэтнае задаў пытаньне. Ён ня стаў мне нічога тлумачыць. Сказаў, што мы з вамі больш ня будзем працаваць".
Карэспандэнт: "З чым зьвязваеце вы тое, што з вамі не працягнулі працоўных адносін?"
Трэшчаў: "Ім не спадабалася, што мы задужа актыўна працавалі ў камандзе Някляева. Агітацыяй займаліся. Подпісы зьбіралі. Буду цяпер нешта шукаць, думаць. Можа, нехта й возьме куды-небудзь".

Дырэктар ня стаў мне нічога тлумачыць. Сказаў, што мы з вамі больш ня будзем працаваць
У адміністрацыі прадпрыемства адмаўляюць палітычную матывацыю звальненьня актывіста. Сьцьвярджаюць, што яно часовае. У прадпрыемства няма сродкаў, каб аплаціць яго працу, тлумачыць прадстаўнік адміністрацыі:

"На сёньня я нават ня ведаю, як пагасіць крэдыт. Няма грошай. Ён у нас працаваў паводле дамовы. Калі ён спатрэбіцца, будзем яго выклікаць і па факце будзем аплачваць ягоную працу. Як спэцыяліст ён выдатны чалавек".
На Магілёўшчыне Ігар Трэшчаў стаў другім актывістам ініцыятыўнай групы Ўладзімера Някляева, якога звольнілі з працы. Першым папоўніў шэрагі беспрацоўных актывіст з райцэнтру Кіраўск Аляксандар Баран. Яго змусілі звольніцца з кацельнай жыльлёва-камунальнай гаспадаркі райцэнтру.
Тым часам у рэгіёне працягваюць выклікаць людзей у КДБ. Ад 29 сьнежня вядомыя больш за пятнаццаць фактаў іх допытаў. Дакладней вызначыць колькасьць дапытаных праваабаронцам не ўдаецца:
"Спэцслужбы стараюцца дзейнічаць патаемна, каб ніхто, акрамя таго чалавека, на якога гэты ціск чыніцца, ня ведаў пра гэта. Людзей запалохваюць. Настройваюць іх, каб яны не давалі розгаласу, бо ў іх надалей нібыта могуць быць нейкія праблемы. Такім чынам людзі трапляюць у непрыемнае становішча. Такім фактам трэба абавязкова даваць розгалас — гэта адзіная зброя грамадзяніна супраць ціску з боку спэцслужбаў", – зазначае магілёўскі праваабаронца Аляксей Колчын.
Сёньня ў КДБ выкліканы кіраўнік абласной арганізацыі партыі БНФ Зьміцер Салаўёў. У позьве пазначана — "для правядзеньня індывідуальнай прафіляктыкі"

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international