З 9 студзеня ўзяты пад варту ўдзельнік "справы 14-ці" Максім Дашук

2011 2011-01-11T20:35:43+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/dashuk_maks.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Маці Максіма Дашука паведаміла, што з 9 студзеня яе сын утрымліваецца пад вартай у Жодзіна. У гэты дзень дадому да Дашукоў прыйшоў следчы Зінкевіч з РУУС Савецкага раёна Мінска і прадставіў пастанову ад 24 снежня 2010 года аб арышце нібыта за парушэнне  парадку адбыцця пакарання.

Абставіны арышту М. Дашука будуць высветлены бліжэйшым часам, таму што вызнчаны судом тэрмін абдыцця пакарання скончыўся яшчэ ў верасні.

Нагадаем, што Максім Дашук -- адзін з фігурантаў "справы 14-ці", якая была ўзбуджана па выніках правядзення акцыі пратэсту прадпрымальнікаў у студзені 2008 года.

28 мая 2008 года судом Цэнтральнага раёну Мінску па арт. 342 Крымінальнага кодэксу – “групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак”. М. Дашук быў асуджаны на 1,5 г. абмежавання волі без накіравання ва ўстановы адкрытага тыпу; на момант разгляду справы ў судзе М. Дашук быў непаўнагадовым.23 лютага 2009 года Максіму Дашуку было прад’яўлена абвінавачванне па арт. 415 Крымінальнага кодэксу (ухіленне ад адбыцця пакарання). 15 чэрвеня гэтага ж года суд Маскоўскага раёну сталіцы прыгаварыў яго да 1 года і трох месяцаў абмежавання волі без накіравання ва ўстановы адкрытага тыпу.Гэта аначае, што тэрмін абмежавання волі М. Дашука скончыўся ў верасні 2010 года. На якіх сапраўдных падставах малады чалавек узяты пад варту зараз -- бліжэйшым часам высветліць адвакат.

Маці Максіма Дашука выказвае асаблівую заклапочанасць станам здароўя сына, сцвярджаючы, што ў Максіма зхворванне, несумяшчальнае са знаходжаннем пад вартай.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international