Падазраваны па крымінальнай справе Васіль Парфянкоў -- у СІЗА на Валадарскага

2011 2011-01-10T17:38:21+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kraty.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Васіль Парфянкоў -- чарговы падазраваны па крымінальнай справе аб масавых беспарадках. Ён паказаны ў фільме "Плошча. Жалезам па шкле" як адзін з тых, хто біў шкло ў Доме ўраду.

Праваабарончаму цэнтру "Вясна" стала вядома, што Васіль Парфянкоў 19 снежня быў сярод прыхільнікаў кандыдата ў прэзідэнты У. Някляева падчас ягонага збіцця на Нямізе -- у маладога чалавека тады быў разбіты нос і пашкоджаны рэбры. Пазней Васіль Парфянкоў знаходзіўся на плошчы Незалежнасці падчас акцыі пратэсту, але не быў затрыманы і не асуджаны ў адміністратыўным парадку за ўдзел у акцыі. Да 3 студзеня быў на тэлефоннай сувязі са сваімі сябрамі. Ягонае затрыманне адбылося 4 ці 5 студзеня (пра гэта можна меркаваць з таго, што ягоны тэлефон аказаўся адключаным). Зараз ён у якасці падазраванага па крымінальнай справе аб масавых беспарадках утрымліваеца ў СІЗА на вул. Валадарскага.

Васіль Парфянкоў -- былы сябра Беларускай партыі Свабоды, у 2002 годзе адзначыўся як адзін з абаронцаў Курапатаў. З гэтага часу некалькі разоў адбываў адміністратыўныя пакаранні за ўдзел у несанкцыянаваных акцыях (магчыма, гэта мелася на ўвазе аўтарамі фільма, калі казалася, што малады чалавек неаднаразова быў судзімы, паколькі звесткі пра крымінальны пераслед Васіля Парфянкова адсутнічаюць).

У жніўні 2010 года Васіль Парфянкоў затрымліваўся і дапытваўся ў якасці сведкі па справе анархістаў.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international