Слухайце штотыднёвую праваабарончую праграму “Людзьмі звацца!” на хвалях Радыё Рацыі

2011 2011-01-04T10:12:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/racyja-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Радыё Рацыя” - праграма “Людзьмі звацца!”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі.

Чарговая праграма складаецца з наступных рубрык: “Хроніка пераследу”, “Інтэрв’ю са змагаром за дэмакратычныя каштоўнасці” і “Захаваем жыццё”.

Час выхаду праграмы ў эфір – 15-05 (паўтор - серада 0:05-1:00 і субота 7:05-8:05). Таксама ў гэты час яе можна слухаць праз інтэрнэт на сайце www.racyja.com

Сёння, 4 студзеня, у чарговым выпуску праграмы “Людзьмі звацца!” слухачоў чакаюць агляд-хроніка парушэнняў правоў чалавека, у якой прадстаўлены найбольш гучныя факты пераследу за мінулы тыдзень. Прычым інфармацыя падаецца двума асобнымі блокамі:  у першым прадстаўлены агляд апошніх падзеяў, датычных крымінальных і адміністратыўных  спраў, узбуджаных напярэдадні і пасля правядзення акцыі пратэсту супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў. У працяг – самая апошняя інфармацыя пра пераслед грамадска-палітычных актывістаў,ператрусы у рэдакцыях незалежных СМІ і на кватэрах журналістаў.

Далей у праграме - гутарка з праваабаронцай Настай Лойка, якая актыўны каардынавала дзеяньні па аказаньні дапамогі сотням затрыманым і арыштаваным удзельнікам акцый пратэсту. Яна распавядае аб тым, з якімі цяжкасцямі сустрэліся праваабаронцы пад час сваёй дзейнасьці, якія ўмовы ўтрыманьня ў ізалятарах часовага ўтрыманьня і аб тым, як вызваленыя удзельнікі акцый спрабуюць адстаяць свае грамадзянскія правы, груба парушаныя пад час затрыманняў і фармальнага судовага разгляду.

У рубрыцы “Захаваем жыццё”, якая прысвечаная праблеме смяротнага пакарання ў Беларусі, размова пойдзе пра падачу індывідуальных паведамленняў у Камітэт па правах чалавека ААН Алегам Грышкаўцовым і Андрэем Бурдыкам, якія прысуджаныя да пакарання смерцю. Сітуацыю каментуе праваабаронца Раман Кісляк.

У музычных паўзах – пранікнёныя песні беларускага барда Алеся Камоцкага .

Радыё Рацыя – першае незалежнае інфармацыйна-забаўляльнае FM-радыё ў Польшчы на беларускай мове. Галоўнай мэтай Беларускага Радыё Рацыя з’яўляецца стварэнне грамадзянам Беларусі доступу да незалежнай інфармацыі аб падзеях і развіцці сітуацыі ў Беларусі, Польшчы, Еўропе ды свеце.

http://spring96.org/sites/default/files/2011-01-04_Ludzmi_Zvacca.mp3

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international