viasna on patreon

ПАВЕДАМЛЕННЕ ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ

2011 2011-01-04T12:15:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/mikrafony.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

4 студзеня (аўторак) у 14:00 адбудзецца прэс-канферэнцыя “Правы чалавека ў Беларусі - першыя вынікі працы Міжнароднай назіральнай місіі і рэакцыя расійскіх праваабаронцаў”.

Рашэнне аб стварэнні Камітэта міжнароднага кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі было прынята кааліцыяй з больш чым 30 няўрадавых арганізацый краін АБСЕ 27 снежня 2010 г.

Камітэт займаецца маніторынгам і кантролем за сітуацыяй з выкананнем фундаментальных правоў чалавека, становішчам праваабаронцаў і праваабарончых арганізацый у краіне. Таксама Камітэт выпрацоўвае рэкамендацыі для нацыянальных органаў улады і наднацыянальных структур па нармалізацыі сітуацыі ў краіне і прывядзенні яе ў строгую адпаведнасць з унутранымі нормамі і міжнароднымі абавязацельствамі, узятымі на сябе ўрадам Беларусі.

Для працы на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь Камітэт сфармаваў доўгатэрміновую Міжнародную назіральную місію, куды ўваходзяць супрацоўнікі праваабарончых арганізацый з краін прасторы АБСЕ, міжнародных арганізацый, а таксама незалежныя эксперты. Місія не ацэньвае вынікі выбараў Прэзідэнта і ход іх правядзення.

Удзельнікі прэс-канферэнцыі:

Сяргей Крывенка

Член Савета пры Прэзідэнце Расійскай Федэрацыі па садзеянні развіццю грамадзянскай супольнасці і правам чалавека

Член Экспертнага Савета пры Нацыянальным упаўнаважаным па правах чалавека (Амбудсмане) Расійскай Федэрацыі

Член Праўлення Міжнароднага праваабарончага аб’яднання “Мемарыял”

Андрэй Юраў

Кіраўнік доўгатэрміновай Міжнароднай назіральнай місіі

Член Назіральнага Савета Камітэта міжнароднага кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі

Дырэктар па стратэгічным развіцці Маскоўскай Хельсінскай Групы

Эксперт Савета Еўропы

Член экспертнага савета пры нацыянальным упаўнаважаным па правах чалавека (Амбудсмане) Расійскай Федэрацыі

Член Савета Міжнароднай грамадзянскай ініцыятывы па АБСЕ

Член назіральнага камітэта Міжнароднай сеткі IDEA-Eurasia

 

Прэс-канферэнцыя адбудзецца ў офісе Праваабарончага цэнтра “Вясна”

адрас: Мінск, праспект Незалежнасці 78А-48

 

Кантакты:

тэл: +375 33 340 67 72 \ +375 33 636 05 00

e-mail: int.observation.mission@gmail.com

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства