Прэзыдэнт Польшчы заклікаў спыніць рэпрэсіі ў Беларусі

2011 2011-01-03T08:38:09+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Сытуацыя ў Беларусі стала адной з тэмаў навагодняга звароту прэзыдэнта Польшчы Браніслава Камароўскага.

"Карыстаючыся польскай свабодай, асабліва сардэчныя думкі мы накіроўваем беларускім дэмакратам. Выказваем салідарнасьць зь імі і заклікаем да спыненьня палітычных рэпрэсій супраць іх", – заявіў Камароўскі, прамова якога разьмешчана на сайце прэзыдэнта краіны.

Камароўскі нагадаў, што ў другой палове 2011 году Польшча будзе старшынстваваць у Эўразьвязе. "Польскае старшынства – гэта наш шанец на наш уклад у паглыбленьне інтэграцыі кантынэнту, шанец прадставіць Эўропе і сьвету нашы польскія посьпехі, – адзначыў прэзыдэнт. – Будзем пераконваць сваіх эўрапейскіх сяброў, што свабодай і дабрабытам варта дзяліцца зь іншымі".

Па словах польскага лідэра, яго краіна будзе правадніком інтарэсаў народаў, якія імкнуцца ў ЭЗ, ініцыятарам будаўніцтва мастоў, а ня новых сьценаў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international