Каля 50 польскіх універсітэтаў гатовыя прыняць беларускіх студэнтаў, выключаных з ВНУ за ўдзел у акцыях пратэсту

2011 2011-01-03T08:11:12+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Каля 50 польскіх універсітэтаў гатовыя прыняць беларускіх студэнтаў, выключаных з вышэйшых навучальных устаноў пасля гвалтоўнага ўдушэння пратэстаў, што адбыліся пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі, заявіла міністр навукі і вышэйшай адукацыі Польшчы Барбара Кудрыцка. Аб гэтым паведамляе Польскае радыё для замежжа.

Кудрыцка адзначыла, што падобная сітуацыя ўжо ўзнікала чатыры гады таму, калі пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі ў 2006 годзе 244 студэнты былі вымушаныя паехаць у Польшчу для працягу вучобы. Разам з тым, па ацэнках Кудрыцкай, пасля беларускіх прэзідэнцкіх выбараў 2010 года колькасць беларускіх студэнтаў, якім спатрэбіцца прадоўжыць адукацыю за мяжой, можа быць вышэйшай.

Міністр адукацыі Польшчы пацвердзіла, што беларускія студэнты змогуць разлічваць на фінансавую дапамогу. Акрамя студэнтаў, польскія ўніверсітэты могуць прыняць некаторую колькасць выкладчыкаў і навуковых супрацоўнікаў з Беларусі, сказала Кудрыцка, хоць умовы іх працаўладкавання, уключаючы аплату, пакуль не зразумелыя.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international