viasna on patreon

Мера стрымання засталася ранейшай

2011 2011-01-01T14:44:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kraty.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

31 снежня суд Цэнтальнага раёну пакінуў меру стрымання авінавачаным па крымінальнай справе па арт. 293 КК Наталлі Радзінай, Ірыне Халіп і Аляксандру Фядуту ў выглядзе ўтрымання пад вартай.

Раней, 28 снежня, гэты ж суд не задаволіў скаргу на змену меры ўтрыманьня для сустаршыні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" Віталя Рымашэўскага. Паводле адваката Алега Працэнкі, пакінуць экс-кандыдата ў СІЗА вырашана з прычыны важнасці крымінальнай справы і пагрозы таго, што ён можа схавацца ад следства.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства